19 красавiка 2024, Пятніца, 19:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акумулятарны «кароль» - берасцейцам: Свінец упадзе назад у трубу

51
Акумулятарны «кароль» - берасцейцам: Свінец упадзе назад у трубу
ЛЕМЯШЭЎСКІ ТРЭЦІ ЗЛЕВА

Як чыноўнікі і бізнэсоўцы «супакойваюць» пратэстоўцаў пад Берасцем.

«Свінец - цяжкая штука, калі дапусціць тэарэтычна, што ён вылеціць з трубы, куды ён паляціць?» - заявіў на прэс-канферэнцыі ў пытанні будаўніцтва акумулятарнага завода пад Берасцем Віктар Лемяшэўскі, заснавальнік кампаніі «АйПауэр». Як яшчэ чыноўнікі і бізнэсоўцы супакойваюць мясцовых жыхароў? Пра гэта піша выданне greenbelarus.info.

На прэс-канферэнцыю, якая прайшла ў офісе СЭЗ «Берасце», 11 студзеня прыйшло адразу 14 чыноўнікаў і бізнэсоўцаў, і ўсё ў адзін голас запэўнівалі, што турбавацца няма чаго - завод будзе абсталяваны самым сучасным рабатызаваным тэхналагічным абсталяваннем еўрапейскай і карэйскай вытворчасці.

І для поўнай упэўненасці прывялі прыклад іншых краін - Гановера, дзе падобны завод ад ракі аддзяляе 200 метраў і 500 метраў да жылых дамоў, яшчэ аднаго завода ў Нямеччыне ў Цвыккау, дзе да жылых дамоў 100 метраў, або прыклад Познані, дзе да ракі Варта 50 метраў. У нашым выпадку да бліжэйшага населенага пункта - 750 метраў.

І як запэўнілі чыноўнікі 3 кілаграмы свінцу ў год, што будзе выкідваць завод - наогул дробязі. Тым больш дырэктар усяго акумулятарнага бізнэсу Віктар Лемяшэўскі запэўнівае, што не дапусціць выкіду за тэрыторыю завода.

- У вас дома ў кожнага свінец ляжыць, у выглядзе шроту і грузікаў для рыбалкі, гэта вас дагэтуль турбавала? - звярнуўся спадар Лемяшэўскі да журналістаў. - Свінец - цяжкая штука, калі дапусціць тэарэтычна, што ён вылеціць з трубы, куды ён паляціць? Гэта не тапаліны пух, ён упадзе назад у трубу. Яна знаходзіцца на тэрыторыі завода, за тэрыторыю завода ніякіх выкідаў не будзе.

І для поўнай пераканаўчасці прывёў асабісты прыклад: «У Беларусі вельмі жорсткія законы аховы навакольнага асяроддзя, і будаўніцтва завода адказвае ўсім экалагічным патрабаванням. Я з Пінска, мой дом размешчаны за 500 метраў ад завода, у мяне растуць дзеці. Я дрэнна выглядаю, спадары?»

Вядома, завод можна было пабудаваць у іншым месцы.

- Мы разглядалі розныя пляцоўкі - Літву, Расею, Беларусь, але калі б выбралі тыя пляцоўкі, гэты завод працаваў бы на эканоміку той краіны, а мы беларусы, мы мясцовыя з Берасцейскай вобласці, таму выбралі гэтае месца, - заявіў Віктар Лемяшэўскі.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках