28 сакавiка 2024, Чацвер, 15:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Чатыры напоі без кафеіну для бадзёрай раніцы

3
Чатыры напоі без кафеіну для бадзёрай раніцы

Парады для тых, хто наважыў адмовіцца ад кавы.

Многія проста не ўяўляюць пачатак працоўнага дня без кубка моцнай кавы або гарбаты. Але некаторым кафеін, які змяшчаецца ў абодвух напоях, па тых ці іншых прычынах супрацьпаказаны. Калі вы належыце да такіх людзей, вас могуць зацікавіць іншыя напоі. Яны не ўтрымліваюць кафеіну, але не горш за каву забяспечаць зарад бадзёрасці з раніцы, піша intex-press.by.

Смузі з бананаў

Бананы ўтрымліваюць шмат вугляводаў, а таксама вітамінаў і мінералаў, дзякуючы якім з'яўляюцца каштоўнай крыніцай энэргіі раніцай. Шклянка смузі з банана і малака з раніцы зарадзіць вас энэргіяй і дасць неабходныя калорыі. Калі ж прыгатаванне смузі здаецца вам занадта складаным, можна проста з'есці пару бананаў, паведамляецца на сайце med2.ru.

Смузі з яблыкаў

Як і ў бананах, у яблыках таксама ўтрымліваецца вялікая колькасць натуральных цукраў накшталт фруктозы. Смузі з яблыка з дадаваннем гародніны або зеляніны асвяжыць вас з раніцы і дасць вашаму арганізму шмат карысных мікраэлементаў і клятчаткі.

Какосавая вада

Адзін з самых папулярных безалкагольных напояў - какосавая вада - уяўляе сабой паўнавартасны і вельмі нядрэнны набор электралітаў. Падобна да кавы гэты ранішні напой забяспечвае вялікі ўзровень энэргіі, таму яго нярэдка п'юць нават спартоўцы.

Прабіётыкі

Прабіётыкі - прадукт вельмі карысны для кішэчніка. Напоі на аснове ёгуртаў (гаворка ідзе пра натуральны ёгурт, які не змяшчае цукру і араматызатараў), якія можна змяшаць з ягадамі і іншай карыснай садавінай, выконваюць вельмі каштоўную працу па ўмацаванні здароўя чалавека. Гэта выдатны ранішні напой, які не ўтрымлівае кафеіну.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках