24 красавiка 2024, Серада, 22:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Заява Пуціна аб Крыме - перадвыбарчая кампанія

7
Мінабароны Украіны: Заява Пуціна аб Крыме - перадвыбарчая кампанія

Пуцін спрабуе палепшыць свой імідж.

Спікер Міністэрства абароны Украіны Максім Праута мяркуе, што заява прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна аб магчымай перадачы Кіеву ўкраінскай вайсковай тэхнікі з Крыма - гэта «перадвыбарная інфармацыйная кампанія». Пра гэта ён сказаў 12 студзеня ў каментары тэлеканалу «Цяперашні час», паведамляе сайт «Крым.Реалии».

«Яе мэтай (кампаніі - заўв.) з'яўляецца палепшыць імідж яго (Уладзіміра Пуціна - заўв.) сярод сваіх выбаршчыкаў і міжнароднай супольнасці. Цяпер тая інфармацыя, што была агучана, можа быць расцэненая як адзін з аргументаў гэтай кампаніі. Разам з тым хачу сказаць, што Расейская Федэрацыя будзе несці адказнасць за свае незаконныя дзеянні ў міжнародных судах, бо, як мы ведаем, Украіна звярнулася ў міжнародныя суды з адпаведнымі пазовамі аб кампенсацыі той маёмасці, якая засталося на незаконна анэксаванай тэрыторыі Крыму», - сказаў Праута.

Таксама ён адзначыў, што вышэйшае вайскова-палітычнае кіраўніцтва Украіны будзе прымаць пастанову аб тым, ці пагаджаецца Украіна на прапанову Уладзіміра Пуціна аб перадачы тэхнікі.

Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 11 студзеня заявіў, што Расея гатовая вярнуць Украіне яе вайсковую тэхніку з анэксаванага Крыма.

У адказ на гэта камандуючы Вайскова-марскімі сіламі Узброеных сіл Украіны Ігар Варончанка паведаміў, што пастанову па прапанову Пуціна аб вяртанні тэхнікі будзе прымаць кіраўніцтва Украіны.

Былы народны дэпутат Украіны Андрэй Сенчанка ў снежні 2017 году казаў, што ў 2014 годзе, падчас расейскай анэксіі Крыма, займаўся перамовамі аб вывадзе ўзбраення, эвакуацыяй сем'яў вайскоўцаў і курсантаў. З ягоных слоў, яму ўдалося вывесці 3502 адзінкі вайсковай тэхнікі і ўзбраення, іх апошняя адгрузка была 16 чэрвеня 2014 года.

Міжнародныя арганізацыі прызналі акупацыю і анэксію Крыма незаконнымі і асудзілі дзеянні Расеі. Краіны Захаду ўвялі шэраг эканамічных санкцый. Расея адмаўляе акупацыю паўвострава і называе гэта «аднаўленнем гістарычнай справядлівасці». Вярхоўная Рада Украіны афіцыйна абвясціла датай пачатку часовай акупацыі Крыма і Севастопаля Расеяй 20 лютага 2014 года.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках