20 красавiка 2024, Субота, 16:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ

4
Міхаіл Жамчужны на месяц змешчаны ў ПКТ
МІХАІЛ ЖАМЧУЖНЫ
ФОТА: RFE/RL

Некалькі месяцаў палітвязень не мог пісаць лісты.

Палітвязень Міхаіл Жамчужны, перапіска з якім адсутнічала некалькі месяцаў, нарэшце атрымаў магчымасць пісаць лісты сваім калегам, сябрам, паплечнікам і праваабаронцам, паведамляе ПЦ «Вясна».

З ліста, які атрымала праваабаронца Таццяна Равяка, стала вядома, што Міхаіл Жамчужны з 6 студзеня размешчаны на адзін месяц у памяшканне камернага тыпу (ПКТ).

Ён адзначае:

«З 3 жніўня знаходжуся ў ізаляцыі. 100 дзён у ШІЗА даліся нялёгка».

З ліста палітвязня незразумела, ці з'яўляецца цяперашняе змяшчэнне яго ў ПКТ гарантыяй ягонай асабістай бяспекі, якой ён дамагаўся ад адміністрацыі калоніі, або гэта зноў аформленае як чарговае спагнанне.

Міхаіл Жамчужны чакаў пераводу ў ПКТ хоць бы таму, што ўмовы ўтрымання ў ім прадугледжваюць магчымасць атрымліваць карэспандэнцыю і карыстацца пісьмовымі прыладамі для напісання лістоў.

«У атрадзе ляжыць стос газет і лістоў. Абяцалі заўтра аддаць», - адзначае ў сваім лісце палітвязень.

Ён паведамляе, што найбліжэйшым часам адкажа на лісты, якія чакалі яго ўвесь гэты час ізаляцыі, а таксама дзякуе ўсім за падтрымку і віншуе з усімі святамі, з якімі ў яго не было магчымасці павіншаваць сваіх сяброў.

Сваю цяперашнюю сітуацыю ён акрэслівае кароткай фразай:

«Цяпер становішча стабілізавалася. Сітуацыя стала кантраляванай і прадказальнай».

Акрамя таго, праваабаронцам стала вядома, што на 10 гадзін раніцы 17 студзеня ў Магілёўскім абласным судзе прызначаны судовы разгляд паводле касацыйнай скаргі Міхаіла Жамчужнага на прысуд суда Горацкага раёна, які адмовіў яму ў задавальненні скаргі на самае першае вынесена адміністрацыяй спагнанне.

Таксама Міхаіл Жамчужны падаў у суд Горацкага раёна скаргу на тры спагнанні ў выглядзе змяшчэння ў ШІЗА, вынесеныя яму 9, 16 і 28 жніўня 2017 года, падстаў для скасавання якіх не знайшла Управа Дэпартамента выканання пакаранняў Магілёўскай вобласці.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках