29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СДП і кансэрватары Нямеччыны дамовіліся пачаць кааліцыйныя перамовы

2
СДП і кансэрватары Нямеччыны дамовіліся пачаць кааліцыйныя перамовы

Праз амаль чатыры месяцы пасля выбараў у бундэстаг лідары трох нямецкіх партый дасягнулі пагаднення аб спрэчных пытаннях.

У Нямеччыне закончыліся папярэднія кансультацыі паміж блокам хрысціянскіх партый СDU/СSU і Сацыял-дэмакратычнай партыяй (SDP) аб магчымасці стварэння ўрадавай кааліцыі. Пасля працягу блізу дня заключнага этапу кансультацый раніцай у пятніцу 12 студзеня лідары СDU, СSU і SDP Ангела Мэркель, Горст Зэегофэр і Марцін Шульц абвясцілі, што прапануюць сваім партыям расчацца з афіцыйнымі кааліцыйнымі перамовамі, перадае DW.

Удзельнікі папярэдніх кансультацый, якія прадстаўляюць тры партыі, аднадушна прагаласавалі за выніковы дакумент, які ляжа ў падмурак кааліцыйных перамоў. Іх пачатак будзе магчымы пасля з'езду SDP, які пройдзе 21 студзеня ў Боне.

Лідары партый "вельмі задаволеныя" вынікамі

Усе тры старшыні партый заявілі, што задаволеныя вынікамі папярэдніх кансультацый і назвалі іх прарывам для Нямеччыны і Еўропы. Канцлерка ФРГ і лідарка Хрысціянска-дэмакратычнай уніі (CDU) Ангела Меркель падкрэсліла, што на сустрэчы створаны перадумовы таго, што Нямеччына будзе добра жыць і праз 10-15 гадоў. Кожны ўдзельнік перамоў здолеў у некаторых пытаннях "пераадолець сябе", дадала яна. Кажучы пра змест выніковага пагаднення, яна адзначыла дасягнутыя мэты ў грамадскай бяспецы і істотныя паляпшэнні ў сфэры догляду хворых і пенсійнай сфэры.

Старшыня Хрысціянска-сацыяльнай уніі (СSU) Горст Зэегофэр падкрэсліў, што ён "вельмі задаволены" вынікамі папярэдніх кансультацый. Тым самым удзельнікі кансультацый далі "правільны адказ" на вынікі выбараў у бундэстаг, якія прайшлі 24 верасня, адзначыў ён, маючы на ўвазе істотныя страты галасоў усімі трыма партыямі ў параўнанні з папярэднімі выбарамі. Са слоў лідара СSU, кансэрватары і сацыял-дэмакраты хацелі прадэманстраваць выбаршчыкам, што зразумелі іхнюю незадаволенасць папярэдняй "вялікай кааліцыяй".

Паводле ягоных слоў, агульным прынцыпам перамоў было імкненне палепшыць жыццё ўсіх жыхароў краіны "ад дзетак да жыхароў дамоў састарэлых". Адначасова Зэегофэр выказаў упэўненасць, што да Вялікадня ў краіне будзе створаны новы ўрад.

"Абнаўленне грамадства, умацаванне згуртаванасці, вяртанне даверу"

Лідар сацыял-дэмакратаў Марцін Шульц таксама заявіў аб "выдатных выніках". Перамовы праходзілі ў духу "абнаўлення грамадства, умацавання згуртаванасці і вяртання страчанага даверу", заявіў ён. Са слоў Шульца, падчас падагульняльнага этапу кансультацый ішлі "вірлівыя" дыскусіі, аднак яны былі адзначаныя ўзаемным даверам.

На кансультацыях, сярод іншага, дасягнутая дамоўленасць аб тым, што колькасць прыманых уцекачоў не будзе перасягаць 180-220 тысяч чалавек на год, а таксама будзе жорстка лімітаванае ўз'яднанне сем'яў для ўцекачоў з абмежаваным статусам абароны. Уз'яднанне сем'яў для такіх уцекачоў на першым часе будзе немагчымае, а затым будзе абмежаванае ў маштабе, які не перавышае адну тысячу чалавек за месяц.

Насуперак першапачатковым патрабаванням SDP, стораны дасягнулі згоды не павышаць максімальную падатковую стаўку ў Нямеччыне з цяперашніх 42 да 45%. Падатак салідарнасці будзе паэтапна зніжацца, з тым каб пад 2021 год сума падатковых паступленняў на гэтай лініі была зніжаная на 10 млрд еўраў. Дасягнутае папярэдняе пагадненне і аб яшчэ адной спрэчнай тэме - ужыванне ў сельскай гаспадарцы сродку для знішчэння пустазелля гліфасату будзе моцна скарочанае.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках