18 красавiка 2024, Чацвер, 8:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пераможца «Еўравізіі» вярнуўся дадому пасля перасадкі сэрца

8
Пераможца «Еўравізіі» вярнуўся дадому пасля перасадкі сэрца
Сальвадора Собрал
ФОТА: EPA

Спявак распавёў, што аднаўленне пасля аперацыі праходзіць без ускладнення.

Пераможца «Еўравізіі-2017» Сальвадор Сабрал быў выпісаны з лякарні, дзе праходзіў аперацыю перасадкі сэрца. Пра гэта музыка паведаміў на сваёй Instagram-старонцы.

Ён таксама адзначыў, што аднаўленне пасля аперацыі праходзіць без ускладнення. Цяпер спявак ужо рыхтуецца вярнуцца на сцэну.

Прадстаўнікі Сальвадора Собрала заяўляюць, што яшчэ нейкі час яму трэба будзе ўнікаць вялікай колькасці людзей. А таму яны заклікалі прыхільнікаў паважаць асабовую прастору музыкі.

Сальвадор Собрал перамог у «Еўравізіі-2017», якая праходзіла ва Украіне.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках