24 красавiка 2024, Серада, 21:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Антон Кушнір заняў трэцяе месца на этапе КС у фрыстайле ў ЗША

2
Антон Кушнір заняў трэцяе месца на этапе КС у фрыстайле ў ЗША
АНТОН КУШНІР

Беларускі спартовец упэўнена правёў выступ.

Алімпійскі чэмпіён Сочы-2014 Антон Кушнір заняў трэцяе месца на этапе Кубка свету ў фрыстайле, які прайшоў у амерыканскім Дыр-Вэлі, паведамляе БелТА.

Беларускі спартовец упэўнена правёў выступ, атрымаўшы ад суддзяў суму балаў 124,78. Пераможцам этапу стаў расеец Максім Бураў - 131,67. Другое месца ў вядомага кітайскага лыжнага акрабата Ці Гуанпю - 130,77.

У фінал прабіўся і беларус Максім Гусцік, які заняў пятае месца. Некалькі памылак перашкодзілі яму трапіць у прызёры этапу - 112,99 бала.

Партнёры ў камандзе Антона Кушніра і Максіма Гусціка размясціліся за межамі першай дзясяткі. Станіслаў Гладчанка заняў 13-е месца, Дзмітрый Мазуркевіч стаў 19-м, а Дзяніс Осіпаў размясціўся на 20-м радку выніковага пратаколу.

Як паведамлялася, тыднем раней у Маскве Антон Кушнір заняў першае месца. У агульным заліку Кубка свету сярод мужчын беларускі лятаючы лыжнік размясціўся на другім месцы - 224 балы. Усяго на два пункты яго апярэджвае Максім Бураў з Расеі - 226.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках