20 красавiка 2024, Субота, 15:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» і іншыя: у ЗША назвалі галоўных сусветных піратаў

1
«Вконтакте» і іншыя: у ЗША назвалі галоўных сусветных піратаў

Амерыканскія ўлады зноў унеслі расейскую сацыяльную сетку ў спіс найбуйнейшых пірацкіх сайтаў.

Гэтым разам, зрэшты, там выказваюць надзею, што праведзеныя сацыяльнай сеткай меры будуць эфектыўнымі. Даклад апублікаваны офісам гандлёвага прадстаўніка ЗША Роберта Лайтхайзера.

У дакумент унеслі сусветныя рэсурсы, якія парушаюць правы інтэлектуальнай уласнасці. Сярод іх - некалькі расейскіх праектаў: «Вконтакте», торэнт-трэкер Rutracker.org, Rapidgator.net і анлайн-кінатэатр kinogo.cc. Усяго ў спісе блізу 30 рэсурсаў, у тым ліку найбуйнейшы кітайская інтэрнэт-крама taobao.com і навуковы сэрвіс Sci-Hub.

«Большасць паспяховых сацыяльных сетак робяць гэта так, каб не спрыяць парушэнню аўтарскіх правоў. Даклады «Вконтакте» пра тое, што кампанія робіць захады ў барацьбе з пірацтвам, усяляюць надзею», - цытуе заяву амерыканскага ведамства «Новая газета».

Адзначаецца, што сацыяльная сетка ў 2016 годзе падпісала ліцэнзійныя дамовы з найбуйнейшымі гуказапісвальнымі кампаніямі і зрабіла захады абмежавання іншых дадаткаў, звязаных з загрузкай кантэнту. «Нягледзячы на гэтыя пазітыўныя моманты, VK застаецца ачагом супрацьпраўнай дзейнасці, кінаіндустрыя ЗША паведамляе пра выяўленне тысяч пірацкіх файлаў штомесяц», - канстатуе Лайтхайзер.

Восенню 2017 года «Вконтакте» змяніла правілы праслухоўвання музыкі. Цяпер у афіцыйных мабільных дадатках у фонавым рэжыме можна праслухоўваць музыку бясплатна толькі 30 хвілін у дзень.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках