24 красавiка 2024, Серада, 4:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Трамп падоўжыў дзеянне «ядзернай угоды» з Іранам

1
Трамп падоўжыў дзеянне «ядзернай угоды» з Іранам
Дональд Трамп

Белы дом намагае на пераглядзе дамовы з Тэгеранам.

Прэзідэнт Дональд Трамп у пятніцу ўхваліў увядзенне новых санкцый супраць Ірана, але ўстрымаўся ад увядзення найбольш жорсткіх мер, накіраваных на поўную адмову Тэгерана ад праграмы вайсковых ядзерных даследаванняў, паведамляе «Голас Амерыкі».

Адначасова кіраўнік Белага дома абвясціў аб тым, што дае Кангрэсу і еўрапейскім хаўруснікам ЗША 120 дзён на тое, каб «палепшыць» умовы так званай «ядзернай угоды». У адваротным выпадку Злучаныя Штаты могуць выйсці з ліку ўдзельнікаў пагаднення і ўвесці санкцыі, накіраваныя супраць іранскіх прадпрыемстваў і прыватных асоб.

Прадстаўнік адміністрацыі заявіў, што ўвядзенне новых санкцый з'яўляюцца часткай стратэгіі па супрацьдзеянні «безадказным і дэстабілізуючым паводзінам» іранскіх уладаў, у тым ліку - жорсткага падаўлення нядаўніх пратэстаў, у выніку чаго не менш як 21 чалавек быў забіты.

«Злучаныя Штаты не будуць забывацца на тое, як іранскі рэжым працягвае парушаць правы чалавека, - сказаў прадстаўнік адміністрацыі ЗША. - Мы мяркуем, што ў тым, што адбылося, вінаватыя кіраўнікі іранскага рэжыму, у тым ліку - кіраўнік судовай сістэмы Ірана, адказны за абуральнае стаўленне да сваіх грамадзянаў, зняволеных у турму толькі за тое, што яны скарысталіся правам на правядзенне мірных сходаў, а таксама за ўжыванне цэнзуры ў адносінах да жыхароў, якія падняліся на пратэст супраць (дзеянняў) урада».

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках