19 красавiка 2024, Пятніца, 6:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Іран адмовіўся пераглядаць атамную ўгоду

1
Іран адмовіўся пераглядаць атамную ўгоду

У Тэгеране заявілі, што атамная ўгода не з'яўляецца прадметам гандлю.

Іран зноў адхіліў патрабаванні прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб унясенні сур'ёзных змяненняў у дамову аб атамнай праграме Тэгерана.

"Гэтая дамова з'яўляецца міжнародна прызнаным і закончаным пактам і не можа з'яўляцца прадметам новых абмеркаванняў", - заявіла міністэрства замежных спраў Ірана ў суботу, 13 студзеня. У дакуменце ўказваецца, што з гэтай прычыны Тэгеран не пагодзіцца на ўнясенне паправак і не прыме на сябе новых абавязанняў, якія выходзяць за рамкі дамову, укладзеную ў Вене ў 2015 годзе, паведамляе Нямецкая хваля.

Раней Белы дом адтэрмінаваў аднаўленне санкцый супраць Ірана на 120 дзён, аднак адначасова заявіў, што цягам гэтага тэрміну ў атамную ўгоду павінны быць унесены сур'ёзныя змены. У цэлым, прэзідэнт Трамп высунуў чатыры ультыматыўных патрабаванні.

Ультыматум Вашынгтона

Па-першае, Іран, са слоў Трампа, павінен даць міжнародным інспектарам магчымасць агледзець абсалютна ўсе аб'екты, якія яны запатрабуюць для праверкі. Па-другое, павінна быць гарантавана, што Ісламская Рэспубліка ніколі не зможа атрымаць ядзерную зброю. Па-трэцяе, пагадненне павінна мець неабмежаваны тэрмін дзеяння. І нарэшце, па-чацвёртае, Трамп мяркуе, што нельга разглядаць паасобку ядзерную праграму Ірана і працу над стварэннем балістычных ракет, здольных несці ядзерную зброю.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках