29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: Цудоўна прыгожы самы вялікі востраў Беларусі

8
Фотафакт: Цудоўна прыгожы самы вялікі востраў Беларусі

Фатограф зрабіў фантастычна прыгожы здымак зверху выспы Ду на Асвейскім возеры.

«У параўнанні з навакольнымі краявідамі ён выглядае вельмі незвычайна: вакол пераважна раўнінная мясцовасць, дно возера таксама не мае асаблівых перападаў глыбіні (на 70% возера яна не перавышае 2 метры), а тут з самага краю выспы пачынаюцца стромкія ўзгоркі. І ў адрозненне ад большасці нашых выспаў, то забалочаныя, то парослыя лесам, на востраве Ду лясныя ўчасткі і лугі ўвесь час мяняюць адзін аднаго, ствараючы незвычайны ландшафт.

Далёка на гарызонце ўжо Латвія - да яе тут 8-10 кіламетраў. А на такой жа адлегласці справа пачынаецца тэрыторыя Расеі», - піша ў «Фэйсбуку»аўтар здымка, астраном і фатограф Віктар Малышчыц.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках