25 красавiка 2024, Чацвер, 2:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Магілёўскія чыноўнікі «не заўважылі» кладкі асфальту ў бруд і ваду

28
Магілёўскія чыноўнікі «не заўважылі» кладкі асфальту ў бруд і ваду

Жыхары горада адправілі ў выканкам шматлікія фотаздымкі «перадавой тэхналогіі».

Магілёўскі гарвыканкам, нягледзячы на шматлікія фотасведчанні, не ўбачыў, як камунальнікі ўкладваюць асфальт у бруд і ваду 12 снежня 2017 года на вуліцы Маневіча ў вёсцы Бароўка, якая цяпер у межах горада. Пра гэта сведчыць адказ намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Cяргея Дзядовічa, піша mogilev.online.

Сведкам асфальтавання вады і бруду ў вёсцы Бароўка, што па Чавускай шашы, стаў адзін з магілёўцаў. Ён сфатаграфаваў гэтыя дзеянні і зрабіў здымкі здабыткам грамадскасці. Старшыня інфармацыйна-практычнай установы «Магілёўскі цэнтр бяспекі руху» Ілля Палоннік у сваю чаргу звярнуўся да гарадскіх уладаў з пытаннем, ці ўсё ў парадку з захаваннем тэхналогіі пры рамонце дарогі такім чынам.

Са слоў Дзядовіча, рамонтнікі рабілі максімальна магчымыя меры ў выкананні тэхналогіі кладкі асфальтабетоннай сумесі - непасрэдна перад кладкай аснова ачышчалася ад вады і бруду. Работы праводзіліся сіламі Магілёўскага дзяржаўнага камунальнага ўнітарнага дарожна-маставога прадпрыемства (ДМП).

«Як вы, паважаныя, спіце пасля такіх хлуслівых адказаў? Якія тэхналогіі? Якія меры? Плявалі вы на ўсё! Выкруцяцца з любой ж...ы і выставяць сябе прыгажунамі)) Думаеце, вам нехта яшчэ верыць? Кожны ваш адказ выклікае толькі смех і спачуванне да вашых «неабыякавых» адказаў», - напісаў Палоннікаў у Facebook 9 студзеня.

Характэрна, што адказ за подпісам Дзядовіча рыхтаваў выканаўца абавязку дырэктара дарожна-маставога прадпрыемства Дзмітрый Бірукоў. У 2014 годзе ён быў абраны дэпутатам Магілёўскага гарсавета, але восенню таго ж года быў узяты пад варту праз падазрэнне ў карупцыі падчас кіравання камунальным унітарным прадпрыемствам «ЖРЭУ Кастрычніцкага раёна Магілёва». Следства выявіла, што чыноўнік з 2011 да 2012 года сістэматычна злоўжываў службовымі паўнамоцтвамі, нанёсшы шкоду камунальнаму прадпрыемству больш чым на 11 млн недэнамінаваных рублёў, а таксама істотную шкоду дзяржаўным інтарэсам у выглядзе дыскрэдытацыі аўтарытэту кіраўніка дзяржпрадпрыемства ў вачах падпарадкаваных. У дачыненні да Бірукова была расследаваная справа паводле ч. 1 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса. У 2015 годзе абвінавачаны звярнуўся да прэзідэнта з просьбай аб памілаванні, і яна была задаволеная.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках