22 красавiка 2018, Нядзеля, 11:47
Рубрыкі

У Японіі зрабілі запіс песні «Месяц, віртуальныя валюты і я»

2

Поп-гурт Kasotsuka Shojo спявае пра крыптавалюту.

Краіна ўзыходзячага сонца пастаянна генеруе інфармацыйныя нагоды, якія замежнікам здаюцца вар'ятцкімі. Гэтым разам поп-гурт дзяўчат Kasotsuka Shojo капіталізаваў у сабе ўвесь ажыятаж вакол крыптавалют і спявае пра іх песні, піша onliner.by.

Адна з песень называецца «Месяц, віртуальныя валюты і я». У ёй дзяўчаты настаўляюць слухачоў асцерагацца махлярства і палепшыць сваю бяспеку ў анлайне. «Мы хочам прасоўваць ідэю таго, што віртуальныя валюты не толькі інструмент для спекуляцый, але і выдатная тэхналогія, якая вызначыць будучыню», - кажа ў афіцыйнай заяве гурту 18-гадовая Рара Нарусе.

Дзяўчаты апранутыя як служанкі, а на іх галовах - вушастыя маскі крыптавалют: Bitcoin, Ethereum, Ripple і іншыя.