29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь ідуць калядныя маразы

У Беларусь ідуць калядныя маразы

У панядзелак будзе да мінус 14 градусаў.

У Беларусі 15 студзеня прагназуецца да 14 градусаў марозу, на асобных участках дарог галалёдзіца, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры гідраметэаралогіі, кантролю радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Будзе воблачна з праясненнямі. Без істотных ападкаў. На асобных участках дарог галалёдзіца. Вецер слабы. Тэмпература паветра ў начныя і ранішнія гадзіны панізіцца да мінус 8-14 градусаў, у другой палове дня маразы аслабеюць да 4-9 градусаў.

У аўторак, 16 студзеня, днём у заходніх рэгіёнах краіны месцамі ўзмоцніцца вецер парывамі да 15-18 м/с. У сераду, 17 студзеня, чакаецца змена ўмоў надвор'я: месцамі па рэспубліцы пройдзе снег, завіруха. Вецер узмоцніцца да 15-18 м/с.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках