18 красавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Водаканал прапануе зніжку 10% на іржавую ваду

9
Водаканал прапануе зніжку 10% на іржавую ваду

Скандальная гісторыя здарылася за 10 кіламетраў ад МКАД.

На гарачую лінію тэлеканала СТВ патэлефанавалі жыхары вёскі Сёмкава, што за 10 км ад МКАД. Сёмкаўцы, якія купілі кватэры ў новым доме на вуліцы Цэнтральнай, паскардзіліся на якасць вады з крана.

Журналісты прапануюць параўнаць ваду з крана і з бутэлькі - здагадайцеся, дзе якая.

- Ваду нельга піць - яна рэальна жоўтага колеру. Выкупацца праблематычна, бо не ведаеш, чаго чакаць, - распавёў журналістам Павел Гарткевіч, які з жонкай, маленькім сынам і катком пераехаў у новую кватэру некалькі месяцаў таму. - Увесь час купляем ваду ў бутэльках і ў ежу ўжываем толькі яе. Многія людзі звярталіся ў [Заслаўскі] водаканал, але там толькі сказалі, што могуць зрабіць зніжку 10%. Але справа не ў зніжцы, а ў тым, што ёй у прынцыпе карыстацца нельга.

Некалькі разоў на месяц у рукамыйніку і ванне новабудоўлі Сёмкава льецца моцна іржавая вада, кажуць жыхары. Цікава, што санітарныя службы, куды скардзіліся жыхары дома, прызналі: перавышэнне жалеза ў гэтай вадзе сапраўды ёсць. А ў водаканале кажуць, што піць яе тым не менш можна, - ды яшчэ і зніжку прапануюць!

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках