24 красавiка 2024, Серада, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каралевы прыгажосці з Горадні сталі за канвеер і сартавалі смецце

7
Каралевы прыгажосці з Горадні сталі за канвеер і сартавалі смецце

Дзяўчаты правялі акцыю ў абарону навакольнага асяроддзя.

Першая беларуская ўдзельніца конкурсу прыгажосці «Міс Зямля» Полі Канабіс і цяперашняя першая міс Гарадзенскага ЖКГ Аксана Шайко разам сталі за канвеер на смеццесартавальным заводзе ў Горадні.

Са слоў дзяўчат, іх прыклад дапаможа звярнуць увагу людзей на праблемы ўтварэння і перапрацоўкі смецця і натхніць гарадзенцаў на сартаванне адходаў, піша hrodna.life.

Летась Полі стала першай удзельніцай з Беларусі на Міжнародным конкурсе прыгажосці «Міс Зямля» і зацікавілася пытаннямі экалогіі, бо акрамя патрабаванняў да вонкавага выгляду важнай умовай для канкурсантак былі актыўны лад жыцця і ўдзел у экалагічных праектах у сваёй краіне.

За час падрыхтоўкі да конкурсу Полі ўдзельнічала ў пасадцы дрэў, замяніла на энэргазберагальныя ўсе лямпы ў сваёй кватэры, здавала на перапрацоўку батарэйкі і капсулы ад кава-машыны, прывыкла эканоміць ваду і электрычнасць і не купляць у краме пластыкавыя пакеты.

Дзяўчына працягвае экалагічны актывізм і ў Горадні супрацоўнічае з грамадскім аб'яднаннем «Экаманіторынг». Разам з яго кіраўніком Яўгенам Філімонавым Полі прыехала на завод сартавання смецця.

Дарэчы, актывісты «Экаманіторынга» плануюць праводзіць адукацыйныя акцыі для дзяцей і падлеткаў. Цяпер распрацоўваюцца гульні для дзіцячых садоў і ўлёткі для школьнікаў.

Як пераканаліся эколагі, экскурсіі на завод таксама могуць стаць цікавымі адукацыйнымі мерапрыемствамі. Праводзіць іх гатовыя для самых розных наведвальнікаў.

Прыгажуня з ЖКГ, Аксана Шайко, на смеццесартавальным заводзе працуе юрыстам і спецыялізуецца на экалагічным праве. Але стаяць за канвеерам у цэху ёй раней не даводзілася.

- Дома мы сартуем смецце, асобна збіраем паперу, пластык і шкло. Калі пытанні па сартаванні і ўзнікаюць, то тычацца, звычайна, больш дробязяў: куды кінуць «пакет» ад напою або камбінаваную ўпакоўку. Цяпер ведаю, што нават калі хто з гараджан памыліцца з выбарам кантэйнера, на заводзе ўсё правільна пасартуюць.

У пачатку чэрвеня, калі завод пачаў працаваць, доля адсартаванага смецця складала блізу 5%. Цяпер яна набліжаецца да 20%. А калі хтосьці яшчэ не пачаў сартаваць смецце, то натхняйцеся прыкладам экалагічных прыгажунь прама цяпер.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках