26 красавiка 2024, Пятніца, 0:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелі беларусы змогуць закупляцца на польскіх запраўках

3
У нядзелі беларусы змогуць закупляцца на польскіх запраўках

Кампанія Orlen ужо пачала пашыраць асартымент тавараў.

Беларусы не змогуць рабіць пакупкі ў польскіх крамах, як раней. Польшча ўвяла абмежаванні на гандаль у нядзелі з сакавіка 2018 году - пакупкі ў крамах можна будзе рабіць кожную другую нядзелю месяца.

Дыскусія аб абмежаванні гандлю ў нядзелю адбываецца ў Польшчы не першы год. Прафсаюз «Салідарнасць» выказваўся за поўную забарону нядзельнага гандлю. Гучалі ідэі скараціць працоўны дзень у крамах да 14 гадзін. Паводле звестак апытання, праведзенага ў сакавіку, 59% рэспандэнтаў былі супраць забароны на гандаль у нядзелю. 35% падтрымалі новыя правілы, піша s13.ru.

Штогод беларусы пакідаюць у польскіх крамах больш за 100 мільёнаў еўраў. Скарачэнне гандлю моцна адаб'ецца на гандлёвых сетках у памежных рэгіёнах ва ўсходняй Польшчы. Але бізнэс не мае намеру мірыцца з такім становішчам спраў - палякі ўжо прыдумалі, куды перанясуць на гэтыя дні продаж тэлевізараў, каўбас і ўсяго астатняга.

Польшчу чакае, мабыць, самая маштабная рэканструкцыя аўтазаправачных станцый за ўсю гісторыю. Справа ў тым, што АЗС гэта адно з месцаў нароўні з вакзаламі і аэрапортамі, дзе дазволена гандляваць у любую нядзелю месяца.

Кампанія Orlen, якая валодае шырокай сеткай аўтазаправачных станцый у Польшчы, ужо прыступіла да пашырэння асартыменту тавару на паліцах сваіх мінімаркетаў, якія ёсць практычна на ўсіх аўтазапраўках. Не выключана, што хутка іх крамы ператворацца ў максімаркеты, бо ўжо вядома, пакупнікам на АЗС акрамя паліва будуць прапаноўваць такія тавары як абутак, мяса і каўбасы, біжутэрыю і нават прадметы бытавой тэхнікі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках