23 красавiка 2024, aўторак, 17:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шатландыя прыме пастанову наконт рэферэндуму аб незалежнасці да канца года

1
Шатландыя прыме пастанову наконт рэферэндуму аб незалежнасці да канца года

Урад Шатландыі да канца года вызначыць, ці варта праводзіць другі рэферэндум аб незалежнасці ад Вялікай Брытаніі.

Пра гэта заявіла першы міністр Шатландыі Нікала Стэрджэн, паведамляе BBC.

Паводле яе слоў, пастанова будзе прымацца, калі канчаткова аформяць фармат пагаднення паміж Брытаніяй і ЕЗ, што чакаецца восенню 2018 года.

«У такім выпадку мы паглядзім і ацэнім магчымасць выбару паміж новымі дачыненнямі з Вялікай Брытаніяй і абвяшчэннем незалежнай дзяржавы», - сказала Стэрджэн.

Сама яна з'яўляецца перакананай прыхільніцай захавання Шатландыі ў ЕЗ.

Раней Стэрджэн выступала за правядзенне рэферэндуму ў перыяд восені 2018 года і вясны 2019 года. Аднак на датэрміновых выбарах у брытанскі парламент Шатландская нацыянальная партыя паказала правальны вынік і страціла траціну дэпутацкіх месцаў, пасля чаго шатландскія нацыяналісты задумаліся над магчымасцю адтэрміноўкі плебісцыту.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках