19 красавiка 2024, Пятніца, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Google назваў пераможцу выбараў прэзідэнта РФ

6
Google назваў пераможцу выбараў прэзідэнта РФ

Выбары прэзідэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка 2018 года.

У пошукавай выдачы Google на запыт «прэзідэнцкія выбары ў Расеі» ў правай частцы экрана дэманструецца кароткая даведачная інфармацыя пра галасаванне.

Пераможцам выбараў у гэтым блоку названы Уладзімір Пуцін, хоць да саміх выбараў яшчэ два месяцы, паведамляе «Медуза».

З якой прычыны гэта адбываецца, незразумела. Такі ж вынік Google выдае на запыт «выбары 2018», «выбары прэзідэнта 2018» і некалькі іншых. На запыт «прэзідэнцкія выбары ў Расеі 2018, пераможца» Google першым вынікам паказвае блок, у якім гаворыцца, што перамог на галасаванні, якое яшчэ не адбылося, Уладзімір Пуцін.

Выбары прэзідэнта Расеі пройдуць 18 сакавіка 2018 года. Аб удзеле ў іх абвясцілі Уладзімір Пуцін, Уладзімір Жырыноўскі, Ксенія Сабчак і многія іншыя. Таксама пра намер абірацца абвяшчаў апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, але яго ЦВК не дапусціў да выбараў праз судзімасці. Навальны сцвярджае, што гэтая пастанова незаконная.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках