23 красавiка 2024, aўторак, 15:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Медыкі развеялі папулярныя міфы пра алкаголь

20
Медыкі развеялі папулярныя міфы пра алкаголь

Многія ў іх вераць.

Халодны душ дапаможа працверазець; чым больш вытрыманае віно, тым больш яно якаснае; чырвонае больш карыснае за белае — вы сур'ёзна? Экспэрты распавялі the-challenger.ru, як яно напраўду.

Міф №1. Цёмныя гатункі алкаголю менш шкодныя

Чырвонае віно, цёмныя гатункі піва, рому і іншых моцных напояў, як правіла, утрымліваюць больш антыаксідантаў (флаваноіды ў піве і поліфенолы ў віне), чым светлыя. Зыходзячы з гэтага, многія робяць выбар на карысць цёмнага і чырвонага, нягледзячы на больш высокую каларыйнасць — не так шкодна!

Напраўду: цёмныя гатункі алкаголю сапраўды могуць пахваліцца вялікай колькасцю антыаксідантаў у сваім складзе. Але акрамя гэтых карысных рэчываў, у такім алкаголі можа ўтрымлівацца і больш кагенераў — гэта таксічныя, біялагічна актыўныя кампаненты, вырабленыя ў працэсе ферментацыі. Як раз яны і з'яўляюцца прычынай больш моцнага пахмелля назаўтра.

Міф №2. Чым больш вытрыманае віно, тым яно лепшае

Пры выбары віна мы часта звяртаем увагу не толькі на яго колер, гатунак, месца прыгатавання, але і на год вытворчасці. Прынята меркаваць, што чым яно больш вытрыманае, тым лепшае па якасці, смаку і водару і, вядома, даражэйшае. Некаторыя нават набываюць віно і чакаюць яшчэ пару гадоў, перш чым яго адкаркаваць і атрымаць асалоду ад яго.

Насамрэч усё залежыць ад гатунку віна. Некаторыя прызначаныя для ўжывання цягам усяго толькі аднаго года пасля вытворчасці. Захоўваць такое віно не мае сэнсу і нават супрацьпаказана. Ёсць і іншыя віны, якія як раз і павінны «сталець», каб стаць дасканаласцю. Акрамя таго, колькасць у віне тых самых антыаксідантаў, якія перашкаджаюць утварэнню пухлін і тармозяць працэс старэння, з часам памяншаецца.

Міф №3. У цёмным піве адсотак спірту вышэйшы, чым у светлым

Цёмныя гатункі піва маюць больш глыбокі смак, больш вугляводаў і калорый. Некаторыя мяркуюць, што яны і ўтрымліваюць больш спірту, бо ўсе яны нібыта варацца метадам вытворчасці элю і портэру, якія сапраўды маюць высокі адсотак спірту.

Напраўду светлыя гатункі піва хоць і маюць іншы колер, але гэта ніяк не адбіваецца на каларыйнасці і градусе алкаголю. Колер залежыць ад тых зерняў, якія былі выкарыстаныя для вытворчасці. Многія цёмныя гатункі піва, напрыклад стаўт, маюць больш нізкі ўзровень калорый і спірту, чым светлыя.

Міф №4. «Вынік» млоснасці дапамагае працверазець і пазбегнуць пахмелля

Калі чалавека вырвала, значыць, алкаголю ўжо няма ў арганізме, і галаўнога болю і дрэннага самаадчування на наступны дзень не будзе.

Насамрэч усмоктванне алкаголю ў кроў адбываецца адразу пасля першага глытка. У такой «рэакцыі» арганізма будзе ўтрымлівацца занадта мала алкаголю, і на агульнае самаадчуванне гэта мала паўплывае. Калі алкагольнае ап'яненне выклікала млоснасць, то атручванне арганізма алкаголем ужо адбылося, і пахмелле немінучае.

Міф №5. Прыём ежы перад самым сном прадухіліць пахмелле

Тоўсты кавалак піцы перад сном дапаможа працверазець, паменшыць уплыў алкаголю і пазбавіцца ад пахмелля.

Напраўду алкаголь адразу пранікае ў нашу кроў, і якая-небудзь тлустая страва ў канцы застолля ніяк не паўплывае на яго вывад з арганізма. Наадварот — спалучэнне тлустай ежы і алкаголю негатыўна паўплывае на працу падстраўнікавай залозы і іншых органаў і выкліча кіслотны рэфлюкс. Усё гэта паслужыць прычынай таго, што атручванне алкаголем будзе яшчэ горшым, чым магло быць.

Міф №6. Ужыванне алкаголю забівае клеткі мозгу

Пры кожным ужыванні алкаголю чалавек становіцца дурнейшым праз тое, што алкаголь папросту пашкоджвае мозг.

Напраўду, калі ўжываць алкаголь даволі рэдка і ў невялікай колькасці, то непакоіцца няма аб чым. Ужыванне алкаголю можа прывесці да часовага затарможвання мыслення, але не да разбурэння клетак галаўнога мозгу. Алкаголь пашкоджвае дэндрыты, якія праводзяць нервовыя імпульсы да цела нейрона і перадаюць сігналы ад мозгу да цела. Нейроны — гэта клеткі, якія нараджаюць рухальныя рэакцыі на фізічныя раздражняльнікі.

Уплыў алкаголю на дэндрыты пацвярджаюць невыразная гаворка і немагчымасць прайсці роўна і прама, але такія наступствы з'яўляюцца часовымі, яны не застаюцца ў нас назаўсёды. Але, вядома, важна адзначыць, што сталае злоўжыванне алкаголем можа моцна нашкодзіць здароўю, бо алкагалізм часцей за ўсё суправаджаецца дрэнным харчаваннем і іншымі шкоднымі звычкамі. Алкаголь, незбалансаванае харчаванне, адсутнасць пажыўных рэчываў у рацыёне могуць прывесці да правалаў у памяці і праблем з маторнай каардынацыяй.

Міф №7. Кава і халодны душ дапамогуць працверазець

Такая звышкамбінацыя на 100% пазбавіць ад дрымотнасці і знізіць дзеянне алкаголю.

Напраўду: печань можа перапрацоўваць блізу 150 мл віна, або 350 мл піва, або 45 мл моцнага напою за адну гадзіну. Кава і халодны душ могуць трохі ўзбадзёрыць, але ніяк не «выганяць» алкаголь з арганізма і не ліквідуюць наступствы ад яго.

Міф №8. Шчыльны прыём ежы перад ужываннем алкаголю не дазволіць ап'янець

Ежа дапаможа запаволіць засваенне арганізмам алкаголю.

Насамрэч гэты факт нельга цалкам зняпраўдзіць. Арганізм пачынае паглынаць алкаголь праз сценкі страўніка і тонкай кішкі, а калі жывот будзе поўны ежы, то гэты працэс будзе значна запаволены і ап'яненне прыйдзе няхутка. Але ўсё ж яно прыйдзе.

Калі ежа пераварыцца, алкаголю будзе лягчэй пракрасціся ў кроў, і аб цвярозасці можна будзе забыцца. Галоўнае — не піце на галодны страўнік і памятайце аб сваёй меры.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках