20 красавiка 2024, Субота, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рабіць дабро ў Расеі - пустая задума»

30
«Рабіць дабро ў Расеі - пустая задума»
ФОто: vest-news.ru

Чым скончылася ініцыятыва прадпрымальніцы, якая прадае ў Калузе беларускія прадукты.

Уладальніца некалькіх харчовых крамаў з Калугі Яна Гурава распавяла журналістам, што больш не будзе ўдзельнічаць у акцыі «Паліцы дабра». У яе рамках яна за свой кошт раздавала пенсіянерам бясплатны хлеб. Прычынай стала агрэсія і негатыў з боку састарэлых людзей, піша мясцовае выданне vest-news.ru.

Пачалося ўсё з таго, што хлеб сталі падвозіць у краму пазней запланаванага, а ля крамы сталі выбудоўвацца чэргі.

- Мы нават аб'яву павесілі пра тое, каб пенсіянеры прыходзілі пазней, што хлеб дастанецца ўсім цягам дня. Але людзі прадаўжалі скандаліць, даводзіць да слёз прадаўцоў, тэлефанавалі са скаргамі ў аддзел гандлю ў гаруправу, заяўлялі, што мы крадзем хлеб у пенсіянераў, - распавядае прадпрымальніца.

Пасля таго, як крамы адмовіліся ад удзелу ў акцыі, у іх бок пачалі сыпацца і пагрозы і абвінавачванні ў тым, што іх «пазбавілі хлеба».

ФОто: vest-news.ru

Як высветлілася, гэта быў не першы няўдалы досвед прадпрымальніцы ў раздачы хлеба. Раней яна спрабавала раздаваць бясплатны хлеб у іншай сваёй краме, але таксама сутыкнулася са скаргамі суседніх крамаў на сталыя скандалы і бойкі ў чэргах.

- Спачатку я б у такое паверыць не змагла б. Але вось рэальнасць выявілася жорсткай. Хацелі старым дапамагчы, яны ж вечна ў нас пакрыўджаныя чымсьці, але ў выніку атрымалі вось такое, - разводзіць рукамі прадпрымальніца.

У канчатковым выніку жанчына наважыла, што замест раздачы хлеба будзе пералічваць сродкі ў дзіцячы дабрачынны фонд.

«Чарговы довад таго, што людзі ў сваёй масе - няўдзячныя жывёлы. Рабіць дабро ў Расеі - пустая задума», - адзначае Telegram-канал «Сонечны шторм».

Напісаць каментар 30

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках