29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У 2018 годзе біткойн спажыве больш электрычнасці, чым Аргентына

25
У 2018 годзе біткойн спажыве больш электрычнасці, чым Аргентына

Сёлета майнінг біткойнаў будзе спажываць 0,6% сусветнай колькасці электраэнэргіі.

Аналітыкі банка Morgan Stanley папярэджваюць - сёлета майнінг біткойнаў будзе спажываць 0,6% сусветнай колькасці электраэнэргіі. У выдатку электрычнасці крыптавалюта абміне Аргентыну і перасягне чаканае толькі ў 2025 годзе спажыванне электраэнэргіі ўсімі электрамабілямі свету, піша hightech.fm.

У сваім лісце да кліентаў аналітыкі Morgan Stanley папярэдзілі, што ўжо сёлета выдатак электраэнэргіі на майнінг біткойнаў вырасце ў разы. «Мы прагназуем, што у 2018 годзе на здабычу крыптавалюты пойдзе больш электрычнасці, чым на сілкаванне ўсіх электрамабіляў у 2025 годзе», - цытуе экспэртаў Business Insider.

У 2018 годзе майнінг запатрабуе блізу 125 ТВт*г. У той жа час пад 2025 год на падсілкоўванне электракараў ва ўсім свеце таксама спатрэбіцца не больш за 125 ТВт*г.

На гэты момант майнэры крыптавалюты спажываюць 0,2% ад агульнай колькасці электраэнэргіі ў свеце, але за 12 месяцаў гэты паказчык можа вырасці да 0,6%, што ўжо перасягае выдатак шмат якіх краін. Паводле ацэнак аналітыкаў брытанскага сэрвісу Power Compare, у 2017 годзе майнэры абышлі ў спажыванні электраэнэргіі 159 краін.

Аднак спецыялісты ў энэргаспажыванні сумняваюцца ў дакладнасці гэтых звестак. Разлічыць выдатак электрычнасці можна, толькі сабраўшы звесткі ў саміх майнэраў, а зрабіць гэта немагчыма. Усякія іншыя разлікі навукоўцы ўважаюць за гіпатэтычныя.

У той жа час ні Morgan Stanley, ні Power Compare не ўлічваюць у сваіх падліках іншыя крыптавалюты. А значыць, рэальныя паказчыкі могуць быць значна большыя.

Аналітыкі банка мяркуюць, што рост попыту на электрычнасць расхінае новыя магчымасці для бізнэсу тым кампаніям, якія працуюць з крыніцамі аднаўляльнай энэргіі. Некаторыя рэгіёны могуць стаць цэнтрамі здабычы біткойнаў, хоць дагэтуль займаліся майнінгам у абмежаваных маштабах. Да гэтай катэгорыі экспэрты залічваюць гарады на Сярэднім і Паўночным Захадзе ЗША.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках