28 сакавiка 2024, Чацвер, 18:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Што рабіць, калі аўтамабіль спажывае шмат паліва

19
Што рабіць, калі аўтамабіль спажывае шмат паліва

На самай справе – многае залежыць ад кіроўцы.

Цяжкія думкі пра тое, што рабіць, калі аўтамабіль спажывае шмат паліва, гнятуць не толькі тых, хто памылкова набыў пражэрлівы пазадарожнік або «злое» зараджанае спарткупэ. Нярэдка бывае, што і цалкам міралюбны седанчык або хэтчбэк раптам становіцца пажыральнікам паліва і грошай з сямейнага бюджэту. Асабліва крыўдна, калі ў суседа такая самая машына есць прыкметна менш бензіну (або дызпаліва).

«Сёння наша размова пра тое, што залежыць ад кіроўцы: манеры кіравання машынай, пісьменнага выкарыстання магчымасцяў аўтамабіля і рэалізацыі рэсурсаў, якія канструктыўна закладзеныя ў гэтую мадэль яе стваральнікамі», – піша выданне autonews.ua.

Не спяшайся

Чаму часта мы не можам атрымаць той выдатак паліва, які абяцаны нам аўтавытворцамі ў завадскім мануале? Ці толькі таму, што пры вызначэнні характарыстык «для кніжкі» машынай нібыта кіруе нейкі ідэальны кіроўца ці ледзь не робат? Зусім не. Часцей за ўсё рэч у тым, што ў рэальным жыцці рэальны кіроўца кіруе машынай, мякка кажучы, не зусім правільна.

Дарэчы сказаць, падчас рэдакцыйных тэст-драйваў даволі часта здараецца так, што ў варунках звычайнай паўсядзённай эксплуатацыі аўтамабіль у руках журналіста паказвае выдатак нават меншы, чым паказаны ў завадской інструкцыі. Прыёмаў эканамічнага кіравання няшмат, і яны даступныя кожнаму.

– Не прагравайце рухавік на месцы. У руху, пад нагрузкай, ён прагрэецца хутчэй. І вы пры гэтым будзеце рухацца ў канцавы пункт маршруту, а не заставацца на стаянцы ў чаканні прагрэву.

– Пазбягайце працы рухавіка на халастым ходзе: выдатак у такім рэжыме ў сярэднім складае 0,7 л за гадзіну. Калі вы бачыце, што давядзецца стаяць больш за 15 хвілінаў, ёсць рацыя заглушыць матор. Пры руху з горкі накатам пакідайце ўключанай перадачу і адпускайце акселератар – сучасныя маторы з электронным кіраваннем у такіх умовах адключаюць падачу паліва зусім.

– Старайцеся не разганяцца ў рэжыме «газ у падлогу», аптымальнае з гледзішча эканоміі адкрыццё дроселя – прыкладна на тры чвэрці ходу педалі.

– Млявы, зацягнуты разгон горшы за кароткі і энэргічны. Пры паскарэннях не саромейцеся выкарыстоўваць ніжнія перадачы, але калі дазваляюць умовы, пераключайцеся уверх крыху раней – ужо пры 1800 – 2500 аб./хв.

– На трасе карыстайцеся круіз-кантролем, звычайна ён вядзе аўтамабіль найбольш «эканомна», у тым ліку і пры разгоне.

– На загарадных дарогах не разганяйцеся больш за 90 км/г. На гэтай лічбе ці крыху ніжэйшай якраз ляжыць мяжа рэзкага росту выдаткаў паліва ў большасці аўтамабіляў (1,0 л/100 км і вышэй).

Стратэгія на маршруце

Калі вас усё часцей непакояць думкі, што рабіць, калі аўтамабіль спажывае шмат паліва, зразумейце для сябе раз і назаўсёды: галоўная задача аўтамабіля – даставіць вас да месца прызначэння. Таму ў рэжыме эканоміі, можа быць, давядзецца забыцца пра задавальненне ад актыўнай язды.

Вам давядзецца навучыцца падладжваць свой рух пад становішча на дарозе – скрыжаванні, святлафоры, шчыльнасць трафіку. І ў гэтым няма нічога страшнага, бо эканамічная язда – гэта тое самае, што і язда рацыянальная, бяспечная і адэкватная.

– Перагледзьце свой стыль язды: перш чым энэргічна разганяцца, паглядзіце наперад і спрагназуйце сітуацыю прыкладна на квартал наперад, каб зразумець, ці не давядзецца неўзабаве тармазіць.

ЧЫМ МЕНШ НА МАРШРУЦЕ СКРЫЖАВАННЯЎ, ТЫМ ЛЕПШ ДЛЯ ЭКАНОМІІ ПАЛІВА.

– Калі вы часта карыстаецеся тармазамі, значыць, вы ездзіце не надта эканамічна. Трэба прытрымлівацца такога рытму, каб да чырвонага сігналу святлафора або скрыжавання, дзе вам трэба саступаць дарогу, вы падкочваліся накатам. Натуральна, пры гэтым памятайце і пра іншых удзельнікаў руху: ствараць ім перашкоды не варта.

– Магчыма, вам варта змяніць вашыя звыклыя маршруты. Напрыклад, ездзіць на працу па вуліцах, дзе менш святлафораў, скрыжаванняў, уздымаў і спускаў, хай нават у кіламетрах гэта атрымаецца крыху далей. Пры роўным няспыннага руху «ў аб'езд» аўтамабіль можа з'есці менш, чым па кароткім шляху, але з трыма-чатырма святлафорамі або з скрыжаваннямі з галоўнай дарогай.

– Выкарыстоўвайце для пабудовы сваёй маршрутнай стратэгіі борткамп’ютар, навігатар або адпаведную праграму ў смартфоне. Хай электроніка дапаможа вам палічыць рэальны выдатак паліва на тым ці іншым варыянце маршруту.

Калі перад выездам з дому або з працы зверыць свой маршрут з рэальным трафікам, можна зэканоміць на аб'ездзе затораў. Сёння гэта тычыцца жыхароў невялікіх гарадоў.

– Нават калі вы не жыхар мегаполіса, завядзіце звычку перад выездам з працы дадому (ці наадварот) глядзець у інтэрнэце статус трафіку на вашым маршруце. Сёння інтэрнэт-сэрвісы прапануюць такі маніторынг дарог (бясплатна) нават для невялікіх гарадоў. Тая ці іншая зручная праграма дапаможа вам не патрапіць у нечаканы затор на месцы ДТЗ або рамонту дарогі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках