28 сакавiка 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таямніцаў не застанецца: Штучны інтэлект навучылі чытаць думкі

9
Таямніцаў не застанецца: Штучны інтэлект навучылі чытаць думкі

Навучанне нейрасеціва заняло ў японскіх навукоўцаў 10 тыдняў.

Даследнікі японскай лабараторыі ATR распрацавалі штучны інтэлект, які можа чытаць думкі і адлюстроўваць тое, што чалавек бачыць перад сабой.

Да прыкладу, калі чалавек глядзіць на малюнак літары А, нейрасеціва намалюе вобраз, які нагадвае недакладную літару А, тлумачыць The Next Web (пераклад – nv.ua).

Навучанне нейрасеціва заняло ў навукоўцаў 10 тыдняў. За гэты час удзельнікам доследаў паказвалі малюнкі, а даследнікі фіксавалі іх мазгавыя імпульсы. Даследнікі выкарыстоўвалі сканаванне мозгу, каб трэніраваць нейрасеціва, каб "дэкадаваць" звесткі і візуалізаваць тое, пра што чалавек думае.

Навукоўцы назіралі за рэакцыяй мозгу як падчас доследу, так і пазней, калі прасілі чалавека ўзгадаць убачаны да гэтага малюнак. Калі гэтыя праграмы вучацца "чытаць нашы думкі" яны робяць прыкладна тое самае, што і "экстрасэнсы": адгадваюць. Гэта значыць кампутар на самай справе не ведае, што вы думаеце, але, калі паддоследны спрабаваў узнавіць на памяць літару "А", нейрасеціва разумела, якія мазгавыя імпульсы адказваюць за фармаванне вобразу.

Навукоўцы пачалі з простых геаметрычных фігураў, а потым паступова пачалі ўскладняць тэст, перайшоўшы да алфавіта. На этапе навучання праграмы добраахвотнікам паказвалі фатаграфіі рэальных аб'ектаў, але нейрасеціва апынулася здольнае рэканструяваць і малюнкі абстрактных прадметаў. Гэта сведчыць, што кампутар навучыўся абагульняць інфармацыю.

Як прагназуюць японскія даследнікі, у будучыні гэтая тэхналогія дазволіць запісваць сны і дзяліцца гэтымі вобразамі з іншымі людзьмі. У тэорыі яна таксама зможа забяспечыць імгненную камунікацыю паміж чалавекам і машынай.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках