19 красавiка 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталі вядомыя падрабязнасці панажоўшчыны ў школе ў Пермі

9
Сталі вядомыя падрабязнасці панажоўшчыны ў школе ў Пермі

У выніку здарэння параненыя восем вучняў і настаўніца.

Прынамсі дзевяць чалавек – восем вучняў і настаўніца – атрымалі нажавыя раненні ў выніку інцыдэнту ў школе ў Пермі. Спачатку мясцовыя ўлады паведамілі пра напад на школу двух чалавек у масках, потым СКР заявіў пра бойку паміж навучэнцамі.

Паводле версіі мясцовай управы Следчага камітэта, раніцай у школе № 127 паміж двума вучнямі адбылася бойка з ужываннем нажоў, якую спрабавалі прадухіліць педагогі і школьнікі, якія там знаходзіліся.

Ва ўстанове заявілі расейскай службе BBC, што прычынай бойкі стаў канфлікт паміж двума вучнямі на глебе асабістай непрыязнасці.

Падазраваныя затрыманыя. Следчыя органы распачалі крымінальную справу паводле артыкула аб замаху на забойства двух і больш асобаў.

Паводле інфармацыі краявой управы МУС, у выніку інцыдэнту пацярпелі 10 чалавек – 9 няпоўнагадовых і адна настаўніца. Як удакладнілі ва ўстанове, адзін з удзельнікаў канфлікту вучыцца ў школе № 127, а другі з'яўляецца яе былым вучнем. У паліцыі паведамілі таксама, што адзін з падазраваных раней знаходзіўся на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры.

Раней у Міністэрстве тэрытарыяльнай бяспекі Пермскага краю паведамлялі, што напад на школу здзейснілі два чалавекі ў масках.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя Пермскага краю, двое пацярпелыя – настаўніца і 16-гадовы падлетак – былі параненыя ў шыю і знаходзяцца ў цяжкім стане. У цяперашні час іх аперуюць у гарадской клінічнай лякарні №4.

Астатнія пацярпелыя атрымалі нязначныя павярхоўныя траўмы, яны накіраваныя на агляд у Дзіцячую краявую клінічную лякарню, удакладнілі ва ўстанове.

Некалькі вучняў уцяклі ў размешчаны непадалёк гандлёвы цэнтр, там жа іх і агледзелі лекары, адзначылі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Паводле звестак Міністэрства тэрытарыяльнай бяспекі краю, усяго ў школе падчас інцыдэнту знаходзіліся 743 чалавекі – 698 дзяцей і 45 дарослых. У цяперашні час усе эвакуяваныя.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках