23 красавiка 2024, aўторак, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук выратаваў пенсіянера, які тануў на Цнянцы, раменьчыкам для сабакі

9
Мянчук выратаваў пенсіянера, які тануў на Цнянцы, раменьчыкам для сабакі

Паджылы ягамосць праваліўся пад лёд у месцы з глыбінёй да 10 мэтраў.

13 студзеня на Цнянскім вадасховішчы пад лёд праваліўся паджылы гараджанін, перадае агенцтва «Мінск-Навіны» са спасылкай на начальніка выратавальнай станцыі «Цнянская» Георгія Жаброўскага.

- Адбылося гэта больш чым за кіламэтар ад выратавальнай станцыі, там глыбіня вадаёма дасягае 8-10 м. Пенсіянер адышоў мэтраў 5-6 ад берага і праваліўся, - распавёў Г.Жаброўскі. - На ягоныя крыкі першым адгукнуўся мянчук, што выгульваў непадалёк сабаку. Ён падпоўз да тапельца і выцягнуў яго на лёд раменьчыкам. Тут на дапамогу прыспеў і супрацоўнік ТВВ, які акурат абыходзіў тэрыторыю вадаёма і знаходзіўся на далёкім ад тапельніка беразе. Пацярпелага даставілі на базу МНС, якая размяшчаецца за мэтраў 500 ад месца здарэння.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках