25 красавiка 2024, Чацвер, 16:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Мінец: Чакаю ад святкавання 100-годдзя БНР кансалідацыі

2
Валерый Мінец: Чакаю ад святкавання 100-годдзя БНР кансалідацыі
Валерый Мінец

Мірнае святочнае шэсце - самая важная частка Дня Волі 2018.

Пра гэта ў інтэрв'ю сайту Charter97.org распавёў прадстаўнік Беларускага Нацыянальнага Кангрэсу ў Лідзе Валерый Мінец.

- Што для вас азначае 25 сакавіка - дзень абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі?

- Найперш, для мяне гэта вельмі значнае свята. Дзень Волі - дата, якую трэба святкаваць на дзяржаўным узроўні, хоць відавочна, што на сённяшні момант гэта рабіць немагчыма. Але тым не менш, мы павінны імкнуцца да гэтага.

Я думаю, што ў гэты дзень павінны прайсці святочныя мерапрыемствы, найперш мірнае шэсце.

Я схіляюся да таго, што святкаванне Дня Волі паступова трэба распаўсюдзіць на ўсю тэрыторыю нашай краіны. Святочныя імпрэзы павінны праводзіцца ў абласных і раённых гарадах. Тым больш, што ў гэтым годзе мы адзначаем стагоддзе БНР.

А пасля заканчэння мірнага святочнага шэсця, я за тое, каб у коле сяброў адзначыць гэтае свята. З часам 25 сакавіка, як нацыянальны Дзень Незалежнасці, павінна замяніць сабой 3 ліпеня.

- Заўтра ў офісе прафзвязу РЭП адбудзецца сход аргкамітэта аб правядзенні акцыі на Дзень Волі. Што вы чакаеце ад яго?

- Я чакаю кансалідацыі. Усе дэмакратычныя сілы павінны аб'яднаць свае намаганні - гэта самае важна чаканне ад сходу аргкамітэта.

Стагоддзе Беларускай Народнай Рэспублікі павінна паспрыяць аб'яднанню, як мінімум, каб усе разам годна адсвяткавалі.

Нагадаем, 16 студзеня, а 14:00 у офісе прафзвязу РЭП пройдзе сустрэча, прысвечаная падрыхтоўцы акцыі 25 сакавіка. На яе БНК запрасіў больш за 30 чалавек. Сярод іх не толькі прадстаўнікі палітычных партый і арганізацый, але таксама пісьменнікі, мастакі, музыканты, гісторыкі, навукоўцы.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках