28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася

5
Праваабаронцы: Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі значна пагоршылася
Фота: AP

Беларускія ўлады прадаўжаюць палітычныя рэпрэсіі супраць іншадумцаў.

Цягам 2017 года ў Беларусі значна пагоршылася сітуацыя з правамі чалавека ў параўнанні з папярэднім перыядам т.зв. «мяккіх практык», якія пачаліся ў жніўні 2015 года i скончыліся з пачаткам масавых акцый «недармаедаў».

Гэта адзначаецца ў штогадовай справаздачы праваабарончага цэнтру «Вясна».

Са слоў праваабаронцаў, хваля акцый пратэсту, якая пракацілася ў многіх гарадах краіны супраць выкарыстання Дэкрэта №3, была ўспрынятая ўладамі як сур'ёзная пагроза дэстабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі ў краіне, што прывяло да пачатку рэпрэсій у дачыненні да пратэстоўцаў, актывістаў і лідараў апазіцыі, незалежных журналістаў і праваабаронцаў.

Усяго цягам сакавіка 2017 года пад тыя ці іншыя формы рэпрэсій патрапіла больш за 900 чалавек (разам з Днём Волі 25 сакавіка ў Менску). Цягам 2017 года зафіксавана больш за 600 выпадкаў прыцягнення грамадзян да адміністрацыйнай адказнасці ў сувязі з рэалізацыяй свабоды мірных сходаў і выказвання меркаванняў, у больш чым 250 выпадках суддзі прызначалі грамадзянам арышт.

У 2017 годзе беларускія ўлады актыўна практыкавалі і палітычна-матываваны крымінальны пераслед. Паводле інфармацыі ПЦ «Вясна», гэты від рэпрэсій ужываўся ў дачыненні да 40 грамадзян. 35 з іх былі затрыманыя 21-24 сакавіка 2017 года іі ўтрымліваліся пад вартай у следчым ізалятары паводле справы аб «падрыхтоўцы масавых беспарадкаў».

Асобна праваабаронцы звяртаюць увагу на дагэтуль не спыненую крымінальную справу ў дачыненні да актывістаў незалежнага прафзвязу РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка, распачатую паводле ч 2 арт 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, збораў у асабліва вялікай суме).

За 2017 года праваабаронцы зафіксавалі шматлікія выпадкі пераследу журналістаў незалежных СМІ ў сувязі з ажыццяўленнем імі прафесійнай дзейнасці.

Падкрэслім, што больш за іншых пацярпелі журналісты «Белсата» - колькасць штрафаў, прызначаных нашым калегам перавысіла 85.

Цяпер у турмах працягваюць знаходзіцца палітзняволеныя Міхаіл Жамчужны і прызнаны міжнароднай праваабарончай арганізацыяй Amnesty International вязнем сумлення Зміцер Паліенка.

Што да праблемы смяротнага пакарання, нягледзячы на працяг дыялогу з ЕЗ і ПАРЕ і заклікі да ўвядзення мараторыя, цягам года ў Беларусі прадаўжалася выкарыстання гэтага тыпу пакарання. У 2017 годзе былі вынесеныя тры новыя смяротныя прысуды, а адзін быў прыведзены ў выкананне.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках