19 красавiка 2024, Пятніца, 16:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крах аграгарадкоў: што з імі не так?

23
Крах аграгарадкоў: што з імі не так?
ФОТА: BELTA.BY

На паперах усё прыгожа. У рэальнасці - бязладдзе.

Дабрацца да ўласнага дома жыхарка Калодзішчаў Галіна Ярашэвіч можа толькі ў гумовых ботах. Кожны паход у краму для яе выпрабаванне, бо ісці даводзіцца праз лужыны і гразь. Асфальтаваны адцінак дарогі на скрыжаванні вуліц Вакольнай і Падгорнай мясцовыя жыхары чакаюць ужо 20 гадоў.

Раней сям'я Ярашэвічаў кожную вясну рамантавала дарогу. Цяпер засыпаць ямы самастойна ім не дазваляе здароўе. Галіна - інвалід другой групы. Ейны муж Уладзімір пасля інсульту атрымаў першую групу інваліднасці і самастойна не ўстае з ложка.

«Мужа завезці - раней можна было пад'ехаць да брамкі, яго на вазку вывозілі, да стаматолага вазілі, або ў паліклініку пры неабходнасці можна было неяк, а цяпер аўто не праходзіць», - скардзіцца Галіна тэлеканалу «Белсат».

Не можа пад'ехаць да дома і машына хуткай дапамогі. А праз адсутнасць вулічнай сістэмы водаадвода, залівае не толькі вуліцу, але гараж і склеп у доме Ярашэвічаў.

На паперах усё прыгожа. У рэальнасці - бязладдзе

Электрычнасць, газ, водаправод, транспартнае злучэнне і сувязь з горадам і, вядома ж, асфальтаваныя дарогі - камунікацыі, якія павінны быць гарантаваныя ў аграгарадку, да якога належаць і Калодзішчы. На практыцы на якасць дарог тут скардзяцца многія:

«Тут трэба абуваць гумовыя боты для таго, каб прайсці».

«Ну невыносна жыць і бачыць гэтую гразь вакол. Вось гэта Арэхавая - вялікая гара. Як толькі надыходзяць маразы і галалёд, не падняцца».

«У мяне нявестка, у яе двое маленькіх дзяцей, з калыскай не прайсці не праехаць. Аўтамабілі захрасаюць. Гэта нармальна? І калі гэта ўсё будзе зроблена?»

З гэтым жа пытаннем у мясцовы сельсавет неаднаразова звярталася і Галіна Ярашэвіч, аднак даты, на якую запланаваны рамонт, так і не пачула. Маўляў, на асфальтаванне часткі дарогі на вуліцы Вакольнай у бюджэце няма грошай.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках