19 красавiка 2024, Пятніца, 4:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кошты цукру «адрэгулявалі»

19
Кошты цукру «адрэгулявалі»

У Беларусі ўстанавілі мінімальны кошт цукру.

Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Беларусі ўводзіць часовае дзяржаўнае рэгуляванне кошту белага цукру.

Пастановай №60 ад 4 снежня ўстаноўлены гранічныя мінімальныя кошты салодкага прадукту, а таксама максімальная гандлёвая надбаўка.

У адпаведнасці з дакументам, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, кошт франка-адпраўлення без ПДВ цукру, які прадаецца ў Беларусі для мэт, не звязаных з прамысловай перапрацоўкай павінен быць не ніжэйшы за 1,19 рубля за кілаграм без ПДВ. Кошт прадукту на ўмовах франка-прызначэння - 1,22 рубля. Мінімальны раздробны кошт з ПДВ ўстаноўлены на ўзроўні 1,5 рубля за кілаграм, піша «Беларусы і рынак».

Кошт цукру для мэт прамысловай перапрацоўкі ў мяшках па 50 кг павінен быць не ніжэй за 1,1-1,12 рубля за кілаграм, у залежнасці ад умоў пастаўкі. У выпадку пастаўкі без упакоўкі кошт ўстаноўлены 1,06-1,08 рубля.

У 2017 годзе на сусветным рынку цукру адзначалася падзенне коштаў праз перавытворчасць. Прафіцыт сусветнага рынку цукру склаў больш за 10 млн т. У Расеі таксама быў сабраны багаты ўраджай цукровых буракоў. Аб'ёмы вытворчасці цукру ацэньваюцца на 6,6 млн тон, што з лішкам перасягае патрэбы РФ. У чацвёртым квартале кошты прадукту ў Расеі моцна ўпалі. Мясцовыя вытворцы шукаюць новыя рынкі збыту, найперш арыентуючыся на краіны ЕАЭС і СНД.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках