25 красавiка 2024, Чацвер, 20:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Псіхолагі распавялі, калі лепш прыбіраць ялінку

7
Псіхолагі распавялі, калі лепш прыбіраць ялінку

Прыборка ялінкі - гэта сапраўдны рытуал пераналадкі і наладкі на працоўную хвалю.

Кандыдатка псіхалагічных навук Вольга Маханоўская рэкамендуе прыбраць ялінку ў першы працоўны дзень пасля заканчэння навагодніх вакацый, каб лягчэй увайсці ў працоўны рэжым.

"Для дарослых для таго, каб наладзіцца на працоўны лад - у першы працоўны дзень. Для школьнікаў - адразу пасля заканчэння вакацый. Гэта як нейкі такі рытуал пераналадкі і наладжвання на рабочую хвалю", - распавяла Маханоўская РІА «Новости».

Таксама, на думку экспэртаў, нягледзячы на тое, што каляндар ужо пазначыў працоўныя будні, не лішнім будзе і ўспомніць традыцыі, якія былі закладзеныя ў дзяцінстве, калі калядную ялінку прыбіралі толькі пасля Старога Новага года. На думку псіхолага-кансультанта псіхалагічнага цэнтра на Валхонцы Іллі Шабшына, лепей не мяняць нічога радыкальна і пільнавацца асноў, якія сфармаваліся ў чалавека з дзіцячага ўзросту.

"Фокус у тым, што мяжа фармуецца яшчэ ў дзіцячым узросце, калі да кожнага дзіцяці прыходзіць Святы Мікалай. Гэтыя гісторыі сыходзяць глыбока ў дзяцінства, таму лепш ..., калі нічога ў жыцці не перашкаджае гэтаму радыкальна... проста падтрымліваць тыя традыцыі" - параіў Шабшын.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках