23 красавiка 2024, aўторак, 13:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сусветная турыстычная галіна паставіла сямігадовы рэкорд

1
Сусветная турыстычная галіна паставіла сямігадовы рэкорд

У мінулым годзе сусветная турыстычная плынь вырасла да 1,32 мільярда турыстаў.

У 2017 годзе колькасць турыстаў у свеце павялічылася на 7% і дасягнула паказчыка 1,32 млрд чалавек. Гэта стала максімальным вынікам за апошнія сем гадоў, паведамляе liga.net са спасылкай на сусветную турыстычную арганізацыю ААН.

"Найбольшы рост (8%) паказалі еўрапейскія краіны і Афрыка. Усяго ў Еўропу ў 2017 годзе прыехала амаль 671 млн чалавек, пры гэтым Афрыку наведалі рэкордныя для гэтага рэгіёну 62 млн турыстаў", - сказана ў паведамленні.

У 2017 годзе турыстычная плынь у Азіяцка-Ціхаакіянскі рэгіёне вырасла на 6%, склаўшы 324 млн чалавек, на Блізкі Усход - на 5% (58 млн), у Паўночную і Паўднёвую Амерыку - на 3% (207 млн турыстаў).

Сусветная турыстычная арганізацыя ААН прагназуе, што у 2018 годзе станоўчая тэндэнцыя захаваецца, і турыстычная плынь вырасце яшчэ на 4-5%.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках