20 красавiка 2024, Субота, 9:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Камунальнікі: Можна забараніць курыць у кватэрах, але як гэта кантраляваць?

57
Камунальнікі: Можна забараніць курыць у кватэрах, але як гэта кантраляваць?

Менская гарадская жыллёвая гаспадарка падзялілася планамі на 2018 год.

У гэтым годзе сталічныя чыноўнікі плануюць капітальна адрамантаваць 875 тысяч квадратаў жылля, гэта прыкладна 170 шматпавярховак, або 2,5% ад усёй плошчы, якую абслугоўваюць камунальнікі. На гэта запланавана выдаткаваць 108,5 млн рублёў, прычым дзеляцца яны так: 62 млн з бюджэту і яшчэ 46,5 млн з адлічаных насельніцтвам, піша kp.by.

У мінулым годзе паводле праграмы «Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе на 2016 - 2020 гады» планавалася замяніць 1 631 ліфт.

- Але фінансаванне пад гэтую колькасць прадугледжана не было, выдалі 9,6 мільёна рублёў, за іх замянілі 231 ліфт, - распавялі супрацоўнікі МГЖГ.

У гэтым годзе ў менскіх шматпавярховіках плануюць замяніць 1 629 ліфтаў. Камунальнікі кажуць, што рыхтуецца ўказ, паводле якога Менгарвыканкаму будуць выдавацца на гэта пазыкі.

Яшчэ раней чыноўнікі казалі, што у 2018 годзе ў капрамонт могуць уключыць уцяпленне фасадаў дамоў.

- Пакуль пастанова №324 забараняе выкананне цеплавой рэабілітацыі падчас капітальнага рамонту, - сказаў галоўны інжынер ГА «Менская гарадская жыллёвая гаспадарка» Ігар Ганчарык. - Але падрыхтаваны праект указа, які прадугледжвае цеплавую мадэрнізацыю жылых дамоў з удзелам сродкаў грамадзян. Пакуль гэты праект знаходзіцца на ўзгадненні, у ім вызначаны механізм фінансавання гэтых работ. Прадугледжаны розныя крыніцы, у тым ліку крэдыты. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця выдае фінансаванне сумай 20 млн еўраў. Але жыхары таксама будуць абавязаныя ўдзельнічаць у фінансаванні.

Ігар Ганчарык сказаў, што сума, якая выплачваецца жыхарамі за цеплавую мадэрнізацыю дома, будзе залежаць ад меркаванага эканамічнага эфекту.

- Чым вышэйшы будзе паказчык эканоміі, тым менш сродкаў выдаткуе насельніцтва. Проста ад правядзення цеплавой рэабілітацыі вялікага эфекту не атрымаеш, але калі замяніць вокны, на ацяпляльныя прыборы ўсталяваць сістэму аўтаматычнага рэгулявання, па іх будуць праводзіць разлікі. Пры максімальным комплексе мяркуецца ўстанавіць сплату 20% насельніцтвам і 80% бюджэтам, - растлумачыў галоўны інжынер.

Камунальнікі працягнуць абсталёўваць дамы індывідуальнымі лічыльнікамі цяпла.

- У Менску імі абсталяваныя 890 жылых дамоў, у тым ліку 737 - індывідуальнымі прыборамі ўліку (ІАУ). Разлікі праводзяцца ў 568 жылых дамоў, што складае блізу 65%, - распавёў галоўны інжынер.

А вось да сістэмы дыстанцыйнай перадачы звестак лічыльнікаў падлучаныя пакуль што толькі групавыя прыборы.

- Цяпер ёсць магчымасць падключыць і індывідуальныя. Але для гэтага трэба замяніць старыя прыборы на новыя, а гэта грошы людзей, не ўсе ахвотна згаджаюцца. Таму даводзіцца абходжваць усе кватэры і здымаць сведчанні. Гэта нязручна і жыхарам і супрацоўнікам, - адзначыў галоўны інжынер. - Цяпер цеплавыя ІАУ, якія ўсталёўваюцца ў кватэрах, маюць магчымасць дыстанцыйнага здымання звестак.

Як высветлілася, менчукі ўвесь час скардзяцца, што ў іх кватэры трапляе дым, калі нехта курыць у суседніх кватэрах. У чыноўнікаў спыталі, ці магчыма, што з'явіцца закон, які забараняе паліць у кватэры?

- Можа, прапануем Мінжылкамунгасу, яны выносяць такія заканадаўчыя акты, - сказаў Ігар Ганчарык. - Я не ведаю, як рэальна забараніць гэта і як рэальна праверыць. Чалавек пакурыў, прыходзіць следам кантралёр і кажа, што ён курыў. Можна сказаць, што гэта сусед знізу курыў, да яго прыцягнула. Вось і дакажы. Довадная база вельмі складаная. Калі ў пад'едзе за руку злавілі, зразумела, што курыў. А ў кватэры гэта складана давесці. У сметніцы ж недакуркі шукаць ніхто не стане. Закон прыдумаць можна, штрафы прапісаць, але сачыць за выкананнем будзе вельмі складана.

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках