29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларус, які ваяваў у батальёне «Данбас», атрымаў від на жыхарства ва Украіне

10
Беларус, які ваяваў у батальёне «Данбас», атрымаў від на жыхарства ва Украіне

Дзмітрый Палойка з пачатку лета 2014 года выконваў баявыя заданні.

Жыхар Баранавічаў Дзмітрый Палойка апублікаваў фота атрыманага ім сталага жыхарства на тэрыторыі Украіны на сваёй старонцы ў Facebook, піша intex-press.by.

У каментары да фота ён напісаў: «Атрымаў сталы від на жыхарства!».

Палойка з пачатку лета 2014 года выконваў баявыя заданні ў складзе добраахвотнага батальёна «Данбас». Ён дзяжурыў на блокпастах, выязджаў на спецаперацыі ў Арцёмаўскі і Марыінскі раёны Данецкай вобласці, а таксама ў складзе штурмавой роты браў Папасную і Лісічанск Луганскай вобласці.

Падчас баёў Палойка атрымаў лёгкае раненне. У канцы лета 2014 года разам з іншымі байцамі патруляваў Курахава ў Данецкай вобласці.

- Мы выязджалі ў кірунку Марыінкі, Данецка, удзельнічалі ў невялікіх баях. Там у палон захапілі аднаго баевіка. А мне як раз трэба было ехаць у Беларусь: заканчваўся трохмесячны тэрмін знаходжання ў краіне, - распавёў Дзмітрый Палойка.

Яго перавялі ў рэзерв, таму Палойка не трапіў у Ілавайскі кацёл.

Калі мужчына прыехаў 8 снежня 2014 года ў Баранавічы, яго затрымалі на вакзале. Палойка збіраўся прадаць кватэру і вярнуцца ва Украіну, дзе яго чакала нявеста.

Ён прасядзеў у ізалятары 10 дзён, а пазней быў выпушчаны пад падпіску аб нявыездзе. Дзмітрый распавёў, што падчас затрымання спецслужбы псіхалагічна ціснулі на яго і на нявесту.

- Калі мяне дапытвалі, я казаў, што прыязджаў да нявесты, казаў, што збіраемся ажаніцца. Яны мне казалі: забудзь, ты ніколі не ажэнішся, не паедзеш ва Украіну. Я кажу - тады яна да мяне прыедзе, а яны мне - дык мы і яе пасадзім. Потым я даведаўся, што яны дапытвалі ўсіх маіх родных, - распавёў Палойка.

Але довадаў удзелу ў баях не было: падчас сустрэч з журналістамі Палойка заўсёды закрываў твар. У красавіку 2015 года яны з Вітай пажаніліся ў Баранавічах і з'ехалі ва Украіну. У канцы вясны хлопец атрымаў часовы дазвол на пражыванне і цяпер жыве разам з жонкай у Курахаве. 29 жніўня Дзмітрый зарэгістраваў на сайце прэзідэнта Украіны петыцыю аб наданні грамадзянства замежным добраахвотнікам, што ваююць за Украіну.

А 4 верасня ўкраінская праваслаўная царква Кіеўскага патрыярхату ўзнагародзіла Дзмітрыя Палойку і іншых беларускіх добраахвотнікаў, якія ваявалі ці прадаўжаюць ваяваць у зоне АТА. Узнагароды ўручаў старшыня сінадальнай управы духоўна-патрыятычнага выхавання мітрапаліт Ян.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках