24 красавiка 2024, Серада, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Туск і Юнкер заклікалі Вялікую Брытанію застацца ў ЕЗ

5
Туск і Юнкер заклікалі Вялікую Брытанію застацца ў ЕЗ

Кіраўнік Еўрарады і старшыня Еўрапейскай камісіі прапанавалі Вялікай Брытаніі не выходзіць з Еўразвязу.

Старшыня Еўрарады Дональд Туск і старшыня Еўрапейскай камісіі Жан-Клод Юнкер прапанавалі Вялікай Брытаніі не выходзіць з Еўразвязу, паведамляе DW.

Калі ж урад у Лондане не зменіць свой погляд на тое, што адбываецца, у наступным годзе брэксіт стане рэальнасцю з усімі негатыўнымі наступствамі, сказаў Туск падчас выступу ў Еўрапарламенце ў аўторак, 16 студзеня. Калі брытанцы зменяць сваё меркаванне, «нашы сэрцы па-ранейшаму адкрытыя» для іх, дадаў кіраўнік Еўрарады.

Юнкер у сваю чаргу падтрымаў Туска, выказаўшы надзею на тое, што ягоныя словы будуць пачутыя брытанскімі ўладамі. Не хацелася б, каб у Лондане прапусцілі міма вушэй, што «нашыя дзверы па-ранейшаму адчыненыя», падкрэсліў кіраўнік Еўракамісіі.

Брытанцы выказаліся за выхад краіны са складу ЕЗ на рэферэндуме ў чэрвені 2016 года, падтрымаўшы яго 52 адсоткамі галасоў. Апазіцыйныя брытанскія палітыкі, якія падтрымліваюць праеўрапейскую палітыку, патрабуюць правесці паўторны рэферэндум, спасылаючыся на тое, што многія брытанцы ў 2016 годзе не ўсведамлялі ўсіх наступстваў сваёй пастановы.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках