29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ядзвігу Паплаўскую збіў аўтамабіль

77
Ядзвігу Паплаўскую збіў аўтамабіль

Народная артыстка пераходзіла асветленую вуліцу на пешаходным пераходзе.

НЗ здарылася блізу 10-й вечара 15 студзеня. Народная артыстка Ядзвіга Паплаўская пераходзіла асветленую вуліцу Філімонава на нерэгуляваным пешаходным пераходзе, піша kp.by.

- Гэта адбылося на пераходзе каля прыпынку «Парніковая-цяплічны камбінат». Я заўсёды яго пераходжу з асцярогай гледзячы на дарогу, бо няма святлафора. Ёсць «зебра» і знак «пешаходны пераход». Але, на жаль, я даўно пераканалася, што многія кіроўцы на гэта не рэагуюць...- распавяла Ядзвіга Паплаўская. Цяпер яна знаходзіцца ў лякарні са складаным пераломам нагі. - Дзве машыны стаялі і чакалі, калі я перайду, а трэцяя не спынілася і збіла мяне...Адзіным суцяшэннем у маёй гаротнай сітуацыі ў сувязі з пераломам нагі, было б убачыць на гэтым пераходзе святлафор, які б прынёс карысць і спакой як кіроўцам, так і пешаходам. Бо так зручна пераходзіць дарогу на зялёны сігнал святлафора, а не тузацца на «зебры» наперад-назад, выглядаючы, ці хтосьці не нясецца на цябе. Аднойчы я ўстала на праезную частку вось на такім пераходзе, варожачы: спыніцца хто-небудзь ці не? Пра што вы кажаце - ніхто нават не прытармазіў!

- Ядзвіга Канстанцінаўна, а як пасля НЗ павёў сябе той кіроўца? Што з ім?

- Гэта ягоная памылка, цяпер з ім разбіраецца ДАІ, далей будзе відаць. Самае галоўнае - я нічога не парушала, дарога была асветленай, два аўтамабілі спыніліся. Пасля таго, што здарылася я была ў стане шоку, таму хачу падзякаваць тым людзям, якія аператыўна адрэагавалі і выклікалі машыну хуткай дапамогі і ДАІ.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках