29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МЗС Польшчы пазначыла галоўныя задачы замежнай палітыкі ў 2018 годзе

МЗС Польшчы пазначыла галоўныя задачы замежнай палітыкі ў 2018 годзе
ФОТА: CHARTER97.ORG/ІВАН МЯЖУЙ

Супрацоўніцтва ў рамках ЕЗ, «Трохмор’я» і NATO - галоўныя элементы замежнай палітыкі Польшчы ў 2018 годзе.

Кіраўнік Палітычнага кабінета прэм'ер-міністра Польшчы Марэк Сускі назваў супрацоўніцтва ў рамках ЕЗ, «Трохмор’я» і NATO, а таксама эканамічнае развіццё - галоўнымі элементамі замежнай палітыкі Польшчы ў 2018 годзе, паведамляе «Радыё Польшча».

Сёння ўрад Польшчы абмяркуе асновы замежнай палітыкі сёлета, якія прадставіць міністр замежных спраў Яцэк Чапутовіч.

Марэк Сускі таксама адзначыў, што падчас пасяджэння ўрада адбудуцца дэбаты.

«Дыскусія закране галоўныя кірункі, перш за ўсё, эканамічнага развіцця, сяброўства ў ЕЗ (напрыклад, тых пагроз, з якімі сутыкнулася Супольнасць), а таксама нашых станоўчых дачыненняў з ЗША і шэрагу пагроз вайны за межамі Польшчы, напрыклад, ва Украіне», - адзначыў кіраўнік Палітычнага кабінета прэм'ер-міністра.

На падставе прапаноў, разгледжаных на пасяджэнні ўрада, кіраўнік польскага МЗС прадставіць у Сейме асновы замежнай палітыкі Польшчы ў 2018 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках