24 красавiка 2024, Серада, 7:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі мільянер будзе выпускаць індыка «па-клімавіцку»

6
Літоўскі мільянер будзе выпускаць індыка «па-клімавіцку»
ВІДМАНТАС КУЧЫНСКАС

Відмантас Кучынскас зоймецца вытворчасцю мяса індыка ў Клімавічах.

Літоўскі бізнэсовец Відмантас Кучынскас абяцае, што ў рамках рэалізацыі праекта будзе створана блізу 100 працоўных месцаў, мінімальны аб'ём інвестыцый складзе прыблізна 50 млн беларускіх рублёў, паведамляе БелТА.

Старшыня праўлення групы кампаній ARVI (Літва) Відмантас Кучынскас абяцае ў 2018 годзе арганізаваць у Клімавіцкім раёне вытворчасць мяса індыка поўнага цыклу, пачынаючы ад вырошчвання птушкі да паглыбленай перапрацоўкі мяса.

Першапачаткова яго магутнасць складзе да 10 тысяч т прадукцыі ў год з перспектывай павелічэння да 15 тысяч т. Мінімальны аб'ём інвестыцый - блізу 50 мільёнаў беларускіх рублёў. Падчас рэалізацыі праекта плануецца стварыць блізу 100 працоўных месцаў. Комплекс будзе ўяўляць сабой прыблізна 30 ферм для гадоўлі і адкорму індыкаў, а таксама мясакамбінат. Праект будзе рэалізоўваць зарэгістраваная ў Клімавічах юрыдычная асоба ТАА «Клімарві».

У сакавіку ўжо плануецца пачаць будаўнічыя працы. Пры гэтым уся інжынерная інфраструктура пад новую вытворчасць будзе створаная за кошт сродкаў мясцовага бюджэту.

Год таму Кучынскас адкрыў аналагічны комплекс у Лідскім раёне.

Група кампаній ARVI аб'ядноўвае больш за 20 прадпрыемстваў у Літве, Латвіі, Расеі, Румыніі і іншых краінах. Відмантас Кучынскас з'яўляецца адным з самых багатых людзей Літвы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках