25 красавiка 2024, Чацвер, 18:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія святары: Бальшавізм - гэта атрутны грыб

13
Беларускія святары: Бальшавізм - гэта атрутны грыб

Ніякае вонкавае эпізадычнае падабенства з хрысціянствам не можа служыць апраўданнем таталітарызму.

Культ Леніна не мае нічога агульнага з хрысціянствам, гавораць беларускія праваслаўныя святары, каментуючы апошнія заявы прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, які параўнаў маўзалей лідара расейскіх камуністаў Уладзіміра Леніна з мошчамі хрысціянскіх святых, паведамляе «Белсат».

Ніякія вонкавыя эпізадычныя падабенствы з хрысціянствам не могуць служыць апраўданнем таталітарызму, прапаганды класавай варожасці, нянавісці, генацыду ўласнага народа, мяркуе афіцыйны прадстаўнік БПЦ протаіерэй Сяргей Лепін.

Прэс-сакратар БПЦ: Бальшавізм - дзецішча ненавіснікаў хрысціянства

Отец Сергей Лепин
Фото: sobor.by

Часам марксізм-ленінізм і некаторыя іншыя роднасныя ідэалогіі нярэдка залічваюць да свецкіх формаў рэлігійнасці, якія маюць пэўныя рысы сапраўдных рэлігій - там ёсць і сваё «святое пісанне» і традыцыі яго разумення, свае «ерэтыкі» і «раскольнікі», «святыя месцы», абрады, працэсіі і святы, адзначае прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы айцец Сяргей Лепін у сваім блогу.

«Прыпадабненне муміі Ільіча мошчам хрысціянскіх святых фармальна (НЕ сутнасна!), так бы мовіць, не такое ўжо і бессэнсоўнае...Спробы зрабіць з Хрыста «першага камуніста» існавалі досыць даўно. Спакусу марксізмам прайшлі вельмі многія рэлігійныя філосафы (у тым ліку і расейскія)», - заявіў святар у каментары праз інтэрнэт.

Фактычна камуністы ў СССР часта свядома замяшчаюць ролю хрысціянства новым вучэннем, аднак пры гэтым сутнасць з'яў была радыкальна рознай.

«З майго пункту гледжання, падабенства ў некаторых пытаннях бальшавізма хрысціянству ніколькі не робіць яго, бальшавізм, «больш сапраўдным» і годным даверу - гэтак жа як вялікае падабенства атрутнага і ядомага грыба не робіць атрутны грыб «больш ядомым». Наадварот, чым больш атрутны грыб падобны на ядомы, тым больш ён небяспечны. Сёння можна сустрэць «абразы» і з Леніным, і са Сталінам - настойліва заклікаю не блытаць усё гэта з царкоўным вучэннем. Гэта - не рэлігія праваслаўных хрысціян», - сказаў на заканчэнне святар.

Аляксандр Шрамко: Крэмль бачыў у хрысціянстве сродак маніпулявання

Священник Александр Шрамко
Фото: religia.by

«Даўно гаворыцца, што камуністычная сістэма грунтавалася на квазірэлігійных падставах, яна паразітавала на прыроджаным рэлігійным пачуцці чалавека, шмат у чым парадзіруючы і вонкавыя формы рэлігійнасці. Вось толькі хрысціянскі светапогляд супрацьпастаўляе не атэізм і веру, а веру праўдзівую і веру ілжывую», - мяркуе менскі праваслаўны святар айцец Аляксандр Шрамко.

«Але чаму ж менавіта цяпер усплыла гэтая паралель камунізму з хрысціянствам? На жаль, гэта дрэнны знак для сучаснага хрысціянства. Гэта значыць, што ўлада ўсё больш бачыць у хрысціянстве ідэалагічную сістэму, аналагічную таму ж камунізму, і разглядае яго як зручны сродак маніпулявання і кіравання людзьмі», - піша святар Свята-Міхайлаўскага прыхода БПЦ.

«Хрысціянская мараль» па-пуцінску

«Свабода, роўнасць, братэрства, справядлівасць - гэта ўсё закладзена ў Святым Пісанні, гэта ўсё там ёсць. А кодэкс будаўніка камунізму? Гэта сублімацыя, гэта проста такая прымітыўная вытрымка з Бібліі, нічога новага не прыдумалі», - заявіў Пуцін на выходных.

У маральным кодэксе будаўніка камунізму, які быў складзены толькі ў 1960-я гады, ужо ў перыяд паступовага змякчэння савецкай палітыкі, першай «запаведдзю» была «адданасць справе камунізму».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках