29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сталічныя ратавальнікі вызвалілі захраслага пад шапікам ката

12
Сталічныя ратавальнікі вызвалілі захраслага пад шапікам ката

Жывёліна вырвалася з рук гаспадыні, схавалася пад шапік і засела там.

Сёння менскія ратавальнікі вызвалілі ката з-пад шапіка на вуліцы Матусевіча. Пра гэта распавяла афіцыйная прадстаўніца сталічнай управы МНС Вольга Мельчанка, піша tut.by.

Жанчына везла свайго ката ў ветэрынарную клініку, але на прыпынку на Матусевіча жывёліна вырвалася з рук, схавалася пад шапік і засела там. Гаспадыня патэлефанавала ў МНС.

- Паколькі ў гэты момант дапамога людзям не патрабавалася, ратавальнікі пад'ехалі і з дапамогай гідраўлічнага інструмента прыпаднялі шапік і змаглі дастаць ката, - распавяла Вольга Мельчанка.

Адзначым, такія выпадкі не ўваходзяць у кампетэнцыю ратавальнікаў і кожны такі званок разглядаецца індывідуальна. Зыходзячы з меркаванняў гуманізму і калі ў гэты момант дапамога людзям не патрабуецца, у МНС адгукаюцца на такія выпадкі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках