20 красавiка 2024, Субота, 6:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Washington Examiner: Здаецца, Расея толькі што забіла кагосьці на зямлі брытанскай кароны

10
The Washington Examiner: Здаецца, Расея толькі што забіла кагосьці на зямлі брытанскай кароны

Расея, калі яе не стрымліваць, пойдзе на абвастрэнне.

Журналіст The Washington Examiner, (пераклад - inopressa.ru) Том Роган каментуе паведамленні аб тым, што цела латыша Мікуса Альпса, які ваяваў разам з украінскімі добраахвотнікамі супраць уварвання Расеі ва Паўднёва-Усходнюю Украіну, было знойдзенае ў згарэлым аўтамабілі на брытанскім востраве Гернсі.

«Гернсі, невялікі востраў у Ла-Маншы, - месца звычайна ціхае і мірнае. Але, са слоў сяброў-добраахвотнікаў Альпса, у апошнія месяцы яму ўсё часцей пагражалі. Паводле інфармацыі ўкраінскай прэсы, Альпс пастаўляў аўтамабілі ўкраінскім сілам, якія змагаюцца з баевікамі, якіх падтрымлівае Расея», - паведамляе Роган.

Гэта вызначае матыў, піша журналіст: «Расейскія спецслужбы неадступна імкнуцца прымусіць скарыцца тых, хто супрацьстаіць інтарэсам Пуціна ва Украіне».

Разглядаючы на фатаграфіі абгарэлы аўтамабіль, аўтар піша, што агонь быў надзвычай інтэнсіўным, і ступень шкоды і абмежаваныя шкілетныя парэшткі сведчаць аб «датычнасці навучаных забойцаў, а не звычайных галаварэзаў». «Аднак больш важна тое, што парэшткі шкілета былі выяўленыя на сядзенні кіроўцы, - дадае Роган. - Гэта аддае асаблівым фетышам расейскай выведкі, якая, можна сказаць, ператварае смерць у відовішча. Замест таго, каб проста ліквідаваць аб'ект, расейцы любяць пры гэтым перадаваць агрэсіўныя папярэджанні». Забойцы хацелі ўказаць на асаблівую сувязь паміж дзейнасцю Альпса ва Украіне і ягонай смерцю, мяркуе аўтар.

Роган нагадвае таксама пра нядаўняе абяцанне брытанскіх уладаў «ужыць жорсткія захады ў дачыненні да аперацый расейскіх спецслужбаў у Злучаным Каралеўстве». Гэта забойства можа быць расейскім сігналам Лондану: «Нас не стрымаць».

«Калі сапраўды так, гэта папярэджанне і для нас, - мяркуе журналіст. - Паколькі ЗША цяпер выдаюць Украіне баявую зброю, мы павінны ўсведамляць, што Расея, калі яе не стрымліваць, пойдзе на абвастрэнне».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках