20 красавiка 2024, Субота, 2:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэлевядоўца Дзмітрый Шэпелеў трапіў у чорны спіс Мінкульта Украіны

7
Тэлевядоўца Дзмітрый Шэпелеў трапіў у чорны спіс Мінкульта Украіны
Дзмітрый Шэпелеў

Беларус Дзмітрый Шэпелеў унесены ў спіс асобаў, якія ствараюць пагрозу нацбяспецы Украіны.

Тэлевядоўца з Беларусі Дзмітрый Шэпелеў унесены ў чорны спіс украінскага Мінкульта. Таксама ў спіс унесены: рэжысёр Мікіта Міхалкоў, спевакі Дзмітрый Фамін і Васіль Вакуленка (рэпер Баста), паведамляе 112.ua.

У міністэрстве нагадваюць, што дэманстрацыя праграм з удзелам уключаных у гэты спіс асобаў «цягне за сабой адміністрацыйную і іншую адказнасць згодна з дзейным заканадаўствам».

Акрамя таго, згодна з законам, ва Украіне забараняецца правядзенне гастрольнага мерапрыемства, удзельнікам якога з'яўляецца асоба, занесеная ў чорны спіс.

Дарэчы, да пераходу на расейскую ТВ Дзмітрый Шэпелеў некалькі гадоў працаваў ва Украіне, дзе вёў на тэлевізіі некалькі шоў.

Чорны спіс складаецца Міністэрствам культуры на падставе звестак Службы бяспекі краіны. На 16 студзеня ў гэтым спісе знаходзяцца 118 чалавек.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках