28 сакавiка 2024, Чацвер, 14:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзе купацца на Вадохрышча ў Менску

8
Дзе купацца на Вадохрышча ў Менску

У ноч з 18 на 19 студзеня праваслаўныя будуць адзначаць Вадохрышча.

На Вадохрышча традыцыйна мацнеюць маразы (іх нават так і называюць - вадохрышчанскія маразы), і тысячы людзей імкнуцца акунуцца ў палонцы, каб ачысціцца ад усяго дрэннага. Хоць Вадохрышча ў 2018 годзе марозным надвор'ем не пацешыць, але выкупацца ў ледзяной вадзе ўсё ж атрымаецца. У Менскай гарадской арганізацыі Таварыства ратавання на вадзе паведамілі, што 19 студзеня купальныя месцы будуць абсталяваны на васьмі вадаёмах, паведамляе kp.by.

Такім чынам, дзе купацца на Вадохрышча ў Менску:

1. Вадасховішча Вяча, Менскі раён.

2. Вадасховішча Дразды, Менск.

3. Выратавальная станцыя «Заслаўе-1» (Менскае мора, Менскі раён, в. Зарэчча).

4. Выратавальная станцыя «Заслаўе-2» (Менскае мора, Менскі раён, в. Качына).

5. Камсамольскае возера, Менск.

6. Цнянскае вадасховішча, Менск.

7. Вадасховішча Крыніца, Менскі раён, в. Зарэчча.

8. Вадасховішча Пціч, Менскі раён, в. Воўчкавічы.

Рыхтавацца да купання ў Вадохрышча лепш за ўсё загадзя: гартавацца, прымаць кантрасны душ, хадзіць басанож па падлозе. Тады ніякія маразы і прастуды будуць не страшныя. Аднак калі вы наважылі ўпершыню акунуцца менавіта на Вадохрышча, лекары раяць памятаць некалькі правіл:

1. Вазьміце з сабой сланцы, каб не абмарозіць ногі.

2. Акунацца ў ваду асцярожна, каб не выклікаць спазм сасудаў, і толькі адзін раз.

3. Пасля акунання адразу расцярыце ручніком і надзеньце халат з капюшонам, каб не замерзла галава.

4. Вазьміце з сабой тэрмас з гарачай гарбатай, якая дапаможа хутчэй сагрэцца.

5. Не знаходзьцеся на холадзе занадта доўга, акунуўшыся, ідзіце ў цёплую распранальню і пераадзеньцеся ў сухое.

Не рэкамендуецца акунацца ў палонку тым, у каго ёсць сардэчна-сасудзістыя, інфекцыйныя і хранічныя захворванні і захворванні нервовай сістэмы. Не ідзіце купацца ў стане алкагольнага ап'янення або адразу пасля лазні. Таксама супрацьпаказана апусканне ў ледзяную ваду дзецям. Ну, і галоўнае, на думку медыкаў, настроіць сябе на пазітыўны лад, тады купанне дакладна прынясе радасць.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках