16 красавiка 2024, aўторак, 15:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фізік-ядзершчык: БелАЭС вытрымае толькі падзенне «кукурузніка»

25
Фізік-ядзершчык: БелАЭС вытрымае толькі падзенне «кукурузніка»

Спецыяліст пракаментаваў 100 заўваг Літвы аб бяспецы Астравецкай АЭС.

Літва падрыхтавала 100 новых заўваг аб бяспецы Астравецкай АЭС. У эфіры «Белсата» іх каментуе фізік Андрэй Ажароўскі.

Улады Беларусі супольна з расейскім «Расатамам» будуюць на Астравеччыне даслоўна атамную бомбу. Такая выснова вынікае з крытычных заўваг наконт бяспекі будучай АЭС, сфармуляваных літоўскімі экспэртамі пасля вывучэння імі стрэс-тэстаў станцыі.

«Пасля Фукусімы прынята даваць адзнаку не толькі ўнутраным, але і вонкавым уздзеянням на станцыю (Чарнобыль, напрыклад, выбухнуў з унутраных прычын - проста рэактары выбухаюць)», - кажа расейскі фізік-ядзершчык Андрэй Ажароўскі.

У дадатак да ранейшых пытаннях, якія ўсё ж застаюцца без адказаў, у літоўцаў назапасілася сто новых заўваг.

«У ацэнцы ўздзеяння на навакольнае асяроддзе змяшчалася хлуслівая інфармацыя: спачатку, напрыклад, казалі, што станцыя можа вытрымаць падзенне самалёта вагай 100 тон, а цяпер высветлілася, што 5,7 тон - гэта значыць, «кукурузнік» Ан-2», - кажа Ажароўскі.

На думку Ажароўскага, літоўцы - добрыя спецыялісты: не так даўно нашыя суседзі закрылі сваю АЭС.

«У літоўцаў ёсць 100 заўваг да Астравецкай АЭС наконт вонкавых чыннікаў. А рэактары, збольшага, выбухаюць праз унутранае ўздзеянне або адсутнасць культуры бяспекі. Наконт гэтага ў Літвы таксама ёсць пытанні», - дадае экспэрт.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках