23 красавiка 2024, aўторак, 21:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амерыканцы выпадкова выявілі ў сябе карціну Рэмбранта за $4 мільёны

4
Амерыканцы выпадкова выявілі ў сябе карціну Рэмбранта за $4 мільёны
ФОТА: MIKE CORDER/AP

Тры браты хацелі прадаць на аўкцыёне старое палатно, якое перайшло ў спадчыну ад маці.

Карціна, якую тры жыхары амерыканскага горада Тынек хацелі прадаць за 800 даляраў, выявілася страчаным палатном Рэмбранта. Пра гэта паведамляе Fox Business (пераклад - lenta.ru).

Браты Нэд, Роджэр і Стывен Ландаў надумалі прадаць карціну пасля смерці маці. Палатно вісела ў доме з 1930-х гадоў, калі яго набылі на распродажы.

Ландаў паказалі карціну аўкцыённаму ацэншчыку, але яна не зрабіла на яго ўражанне. Таргі пачаліся з 250 даляраў і хутка дасягнулі 800 даляраў. Пасля гэтага да аўкцыёну падключыліся пакупнікі з Францыі ды Нямеччыны і паднялі стаўкі да пяці тысяч даляраў. Неўзабаве кошт дасягнуў 100 тысяч, а затым 450 тысяч даляраў. Апошнюю стаўку зрабіў пакупнік з Францыі, які прапанаваў за палатно 1,1 мільёна даляраў.

Арганізатары аўкцыёну не разумелі, што адбываецца, пакуль ім не датэлефанаваўся удзельнік з Нямеччыны. «Эмі, гэта ж Рэмбрант, - паведаміў ён аукцыяністцы Эмі Ладлоў, якая прымала стаўкі праз тэлефон. - Я паляваў за гэтай карцінай усю сваю прафесійную кар'еру».

Высветлілася, што палатно ўваходзіць у серыю, якую галандскі мастак напісаў у пачатку XVII стагоддзя. Кожная з пяці карцін сімвалізуе адно з пачуццяў. Сям'і Ландаў дасталася «Нюх»: на ёй выяўленыя двое мужчын, якія схіліліся з нюхальнай соллю над жанчынай, якая страціла прытомнасць.

Пакупнік з Францыі, які стаў новым уладальнікам карціны, пераканаўся ў яе сапраўднасці, пасля чаго перапрадаў калекцыянеру, які ўжо валодаў трыма палотнамі з гэтай серыі. Сума ўгоды ацэньваецца ў чатыры мільёны даляраў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках