25 красавiка 2024, Чацвер, 7:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея праводзіць вайсковыя вучэнні ў Прыднястроўі

19
Расея праводзіць вайсковыя вучэнні ў Прыднястроўі

Асаблівая ўвага адводзіцца адпрацоўцы тэхнікі вядзення вулічных баёў.

На тэрыторыі непрызнанага Прыднястроўя праводзяць вайсковыя вучэнні з удзелам вайскоўцаў са складу Абмежаванай групы расейскіх войскаў.

Пра гэта паведамляюць у Заходняй вайсковай акрузе Мінабароны РФ, паведамляе «Укрінфарм».

Расейскія вайскоўцы будуць адпрацоўваць «ўсе магчымыя дзеянні для вядзення бою з апанентам», а асаблівую ўвагу нададуць вядзенню баёў унутры будынкаў і парадку дзеянняў пры з'яўленні ў кірунку страляніны цывільнага насельніцтва.

Гэта першыя ў 2018 годзе вайсковыя вучэнні, якія праводзяцца ў Прыднястроўі расейскімі войскамі. У мінулым годзе такія вучэнні праводзіліся рэгулярна і ўрад Малдовы неаднаразова выказваў пратэст.

Парламент Малдовы прыняў дэкларацыю з патрабаваннем да дзяржавы-агрэсара Расеі вывесці войскі з Прыднястроўя, кантраляванага прарасейскімі сепаратыстамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках