20 красавiка 2024, Субота, 6:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Пяць гадзін на дзень дзяжурылі на марозе, каб хтосьці перапрадаў нам жыллё з нацэнкай»

26
«Пяць гадзін на дзень дзяжурылі на марозе, каб хтосьці перапрадаў нам жыллё з нацэнкай»

Крык душы жанчыны, якая выйшла з УКБ ні з чым.

«5 гадзін на дзень мы дзяжурылі на марозе, каб хтосьці купіў таннае жыллё і перапрадаў яго нам з нацэнкай» — сайт realt.by распавядае гісторыю жанчыны, якая 3 тыдні стаяла ў чарзе па танную кватэру, але сышла ні з чым.

— У нас з мужам і дачкой Ганначкай пакой на траіх. Жывем разам, але прапісаны асобна: я — у бацькоў у двухпакаёўцы, дзе без мяне пражывае пяць чалавек. Стаю на чарзе з 2001 года. Перажыла анкалогію — мне выдалілі шчытападобную залозу, лімфавузлы і паставілі інваліднасць. Гэта не так страшна, як гучыць, і ўсё ж: слабы імунітэт, рэшту жыцця на гармонах. Раней інваліды былі ў асобнай чарзе на паляпшэнне жыллёвых умоў, але ў 2005-м памяняўся закон, і мы апынуліся ў агульнай чарзе.

Нам з мужам па 36-37 гадоў, і мы ўжо нічога не чакаем ад дзяржавы. Да сярэдзіны жыцця і не без дапамогі бацькоў нам удалося сабраць грошы на асобную кватэру. Нам вельмі не хочацца, каб гэтай кватэрай была старая «хрушчоўка», мы не асабліва разлічваем назбіраць грошай і гадоў праз пяць пераехаць у што-небудзь лепшае.

Даведка: Самая танная новабудоўля Менска будуецца ў мікрараёне Навінкі на скрыжаванні вуліцы Будслаўскай і Праектаванай-3. Большасць кватэр у ёй прадавалася на агульных падставах, гэта значыць тэарэтычна іх мог купіць кожны ахвотны. Першыя 15 варыянтаў тут былі выстаўленыя на продаж у лістападзе 2017 года коштам $610-630 за «квадрат». Да моманту выхаду праектнай дэкларацыі на іх прэтэндавалі сотні «спіскавых» чалавек. Спісы, зразумела, не мелі ніякай юрыдычнай сілы, і кватэры дасталіся тым, хто проста прыйшоў на ганак і заняў жывую чаргу. Наступная жывая чарга пачала фармавацца за 12 дзён да таго, як выйшла новая праектная дэкларацыя — людзі ў ёй разлічвалі, што да Новага года УКБ зноў парадуе людзей танным жыллём, і не пралічыліся: снежаньская дэкларацыя на 39 кватэр выйшла з коштамі $620-640 за «квадрат». Апошнія 69 кватэр УКБ выставіў на продаж у студзені па $780-820, але нягледзячы на тое, што яны былі значна даражэйшымі, вакол іх, мабыць, паўстаў самы незабыўны ажыятаж.

— Яшчэ калі выйшла першая дэкларацыя з коштамі $610-630 за «квадрат», мы з мужам запісаліся ў чаргу, але не трапілі нават у першую сотню. Як вядома, знайшлася жанчына, якая паступіла больш смела: схапілася за ручку дзвярэй, абвясціла сябе першай, і за ёй выстраілася жывая чарга. Усе «спісачнікі» засталіся з носам.

— Калі выйшла другая дэкларацыя, я запісалася ў канцы пятага дзясятка. Там таксама ўсё прайшло не без нюансаў. Чарга павінна была скончыцца на 36-м чалавеку, але скончылася на 30-м.

— Трэцяя чаргу, як і другая, пачала ўтварацца яшчэ да выхаду дэкларацыі — недзе 20-га снежня. Менавіта тады я запісалася туды пад 35-м нумарам. Штодня а 8 гадзіне вечара трэба было прысутнічаць на пераклічцы. Балазе я жыву недалёка — на праспекце Пераможцаў. Да выхаду дэкларацыі заставалася два тыдні і два дні, але «стаяльцы» ўжо ўсіх папярэджвалі, што кошты ў ёй будуць вышэйшыя за $700 за «квадрат». Казалі: «Рыхтуйцеся, да 10 студзеня выйдзе дэкларацыя, альбо пачнецца продаж». Невядома, хто іх праінфармаваў.

— Аднойчы я прапусціла пераклічку — не было з кім пакінуць дзіця. «Ты нас з дзіцем не расчуліш,» — казалі тыя, хто пасля гэтага апынуўся ў чарзе перада мной. Пазней кватэры не дасталіся ні мне, ні ім.

— Нарэшце, выйшла праектная дэкларацыя. Жанчына, якая стаяла першым нумарам і з самага пачатку была падобная да спекулянткі, сказала: «Мы заступаем на дзяжурства, пераклічка праз кожныя тры гадзіны, хто не з'явіўся — выкрэсліваем са спісу».

— Затым усё зноў памянялася: кожныя 15 чалавек дзяжурылі па дзве гадзіны: спачатку першыя 15 нумароў, потым з 16-га да 30-га, і гэтак далей. Мы павінны былі праседзець каля УКБ дзве-тры змены за суткі. Дзяжурылі ўсёй сям'ёй: уночы муж, удзень сястра, калі я дзяжурыла, дзіцяці аддавала свякрусе. Бывала і так, што «стаяльцы» тэрмінова склікалі ўсіх праз «вайбер», матывуючы гэта нейкімі хваляваннямі каля УКБ, маўляў «самазванцы спрабуюць захапіць чаргу». Калі хтосьці не прыходзіў, яго, натуральна, выкрэслівалі са спісу. Увогуле схема была вельмі хітрая. Першыя 15 чалавек узялі асноўную колькасць кватэр, а астатнія проста за іх дзяжурылі.

— Некаторыя прыехалі з іншых гарадоў, тры тыдні начавалі ў машыне каля УКБ, каб у выніку з’ехаць ні з чым. Мы прасілі тых, хто стаяў наперадзе: спадарства, скажыце шчыра, хто што бярэ, каб мы не марозіліся дарма. Жанчына, якая стаяла першай, запэўнівала, быццам прэтэндуе толькі на самую сціплую «аднапакаёўку», а сама зайшла са стосам даверанасцяў. Следам ішла дзяўчына, напрыклад, якая шчыра прызналася: «Я бяру сабе, сястры і маці».

— Я не ведала, якая кватэра мне дастанецца, і гатовая была да ўсялякага варыянту. «Аднапакаёўку» мы б аплацілі з ашчадку, на двухпакаёўку давялося б узяць крэдыт. Але нават з улікам усіх агучаных даверанасцяў, усіх сясцёр і маці чарга павінна была дайсці да мяне, 42-й паводле спісу. На жаль, гэтага не здарылася.

Некаторыя «стаяльцы» проста адмовіліся купляць тое, што ім перапала: напрыклад, там было некалькі аднапакаёвак з 9-метровым вузкім калідорам, куды нават убудаваная шафа не змесціцца. Толькі дзякуючы гэтаму чарга дайшла да 36-га чалавека.

— Мы прынцыпова не станем разглядаць на «другасным рынку» кватэры, якія будаваў Цэнтральны УКБ. У адваротным выпадку атрымаецца, што 5 гадзін на дзень мы стаялі ў чарзе на марозе, каб хтосьці купіў таннае жыллё і перапрадаў яго нам жа з нацэнкай.

Хоць мы вельмі разлічвалі на кватэру ў гэтым раёне: дзіця ўвесь час глядзяць бабуля, дзядуля, і важна жыць непадалёк ад іх. А яны жывуць у Вяснянцы. Глядзелі нейкія старыя «хрушчоў» на «другасным рынку» — прабачце, вядома, але ўсё жыццё збіраць грошы, каб ехаць у такую кватэру...

— Я звярталася ў Фрунзенскі УКБ, але пакуль яны нічога не будуюць. У «Мінск-Свеце» долевае будаўніцтва доўжыцца два гады, а пасля наваселля трэба будзе яшчэ дабудаваць паўкватэры. Знаёмыя пераехалі ў Новую Баравую, ім падабаецца. Кажуць: «Купіце тут хаця б самую маленькую «аднапакаёўку». Але куды нам самую маленькую? Усё жыццё збіралі.

А мы ж прыходзіліва УКБ напярэдадні, прасілі: зрабіце цывілізавана, не прымайце даверанасці, паклічце прадстаўнікоў выканкама, каб неяк кантраляваць працэс. Нас запэўнівалі, што ўсё будзе добра. Праўда, не ўдакладнялі, што менавіта.

У дзень выхаду артыкула стала вядома, што АБЭЗ ГУУС усё ж надумаў праверыць законнасць продажу кватэр УКБ.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках