23 красавiка 2024, aўторак, 15:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Калінінградзе з'явіцца вуліца Скарыны

6
У Калінінградзе з'явіцца вуліца Скарыны

У 1530 годзе беларускі першадрукар жыў і працаваў у Кёнігсбэргу.

Падчас Сёмага з'езда беларусаў свету, які праводзіла Аб'яднанне "Бацькаўшчына" ў Менску ў ліпені 2017 года, з ініцыятывы чальцоў Калінінградскага Таварыства беларускай культуры і яго старшыні Ігара Шаховіча быў прыняты зварот да мэра Калінінграда Аляксандру Ярашуку аб наданні імя Францішка Скарыны адной з вуліц горада ў гонар 500-годдзя юбілею ўсходнеславянскага друку.

Рэч у тым, што нягледзячы на існаванне цэлага шэрагу вядомых беларусаў, лёс якіх быў звязаны з Кенігсбэргам-Калінінградам, факт беларускай прысутнасці ў назвах вуліц і населеных пунктаў гэтага рэгіёну ніяк не адзначаны, піша zbsb.org.

Ідэя пачаць у Калінінградзе ўшанаванне вядомых беларусаў з Францішка Скарыны выглядае правільнай - у 1530 годзе на запрашэнне герцага Прусіі Альбрэхта Брандэнбурга Скарына працаваў у Кёнігсбэргу.

На пасяджэнні тапанімічнай камісіі ў Калінінградзе, якое прайшло ў снежні 2017 года, зварот дэлегатаў Сёмага з'езда беларусаў свету разглядзелі. І Аб'яднанне "Бацькаўшчына" атрымала адказ, у якім паведамляецца, што пасля абмеркавання сябры камісіі прыйшлі да высновы, што з мэтай умацавання культурных і эканамічных сувязяў Беларусі і Калінінградскай вобласці варта надаць у 2018 годзе імя Францішка Скарыны вуліцы ў жылым квартале, які цяпер будуецца ( раён вуліц Пархоменкі і Левітана).

Выснова тапанімічнай камісіі накіраваная на разгляд і зацвярджэнне ў гарадскую Раду дэпутатаў Калінінграда. Спадзяемся, што гарсавет ухваліць такі падыход і неўзабаве вуліца імя Францішка Скарыны з'явіцца ў Калінінградзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках