20 красавiка 2024, Субота, 1:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эканаміст: Як толькі ўлады бяруцца за рэгуляванне коштаў, яны адразу растуць

3
Эканаміст: Як толькі ўлады бяруцца за рэгуляванне коштаў, яны адразу растуць

На скасаванні дзяржаўнага рэгулявання коштаў ужо даўно намагае МВФ.

Рэгуляваныя ўладамі кошты ў мінулым годзе раслі амаль удвая хутчэй, чым тыя, што ўтвараюцца свабодна. Паводле статыстыкі, якую прыводзіць Нацыянальны банк, прырост адміністрацыйна рэгуляваных коштаў і тарыфаў у Беларусі за год склаў больш за 8%.

Як заявіў «Радыё Рацыі» эканаміст Леў Марголін, кошты маглі б быць ніжэйшымі, калі б улады не ўмешваліся ў нармальныя рынкавыя дачыненні.

- Гэта звычайная практыка. Як толькі дзяржава бярэцца рэгуляваць кошты, яны адразу пачынаюць расці. Рынак - самы найлепшы рэгуліроўшчык. Ён дае магчымасць коштам быць не высокімі і не нізкімі, а акурат такімі, якімі яны павінны быць. А дзяржава... тут у каго мацнейшае горла, мацнейшы голас, той сабе вытаргоўвае падвышэнне.

На скасаванні дзяржаўнага рэгулявання коштаў ужо даўно намагае Міжнародны валютны фонд і Еўразійскі фонд стабілізацыі і развіцця.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках