24 красавiка 2024, Серада, 7:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук, які знаходзячыся ў следчым ізалятары, выйграў аўто і ўжо атрымаў ключы ад пазадарожніка

8
Мянчук, які знаходзячыся ў следчым ізалятары, выйграў аўто і ўжо атрымаў ключы ад пазадарожніка

Неверагодная гісторыя закончылася шчаслівым фіналам.

Галоўная інтрыга 48-га тура гульні «Удача в придачу!» нарэшце развязалася - карычневы пазадарожнік Hyundai Creta знайшоў свайго гаспадара. Пераможцу Канстанціну Сіротку ва ўрачыстай абстаноўцы ўручылі ключы і дакументы ад аўтамабіля ў сталічным ТРЦ «Е-Сіці», піша kp.by.

Нагадаем незвычайную гісторыю, за развіццём якой сачыла ўся краіна. Па выніках 48 розыгрышу прызоў, які прайшоў яшчэ 18 снежня, адзін з трох аўтамабіляў выйграў 19-гадовы Канстанцін Сіротка.

На званок вядучых тады адказала дзяўчына: яна патлумачыла, што Канстанцін не можа падысці да тэлефона. Як высветлілася крыху пазней, хлопец знаходзіўся ў следчым ізалятары - яго падазравалі ў выкраданні аўтамабіля. Вось ужо сапраўды: калі чагосьці вельмі хочаш - жаданне абавязкова збудзецца. Хлопец жадаў мець аўтамабіль - і выйграў новенькі пазадарожнік!

Галоўная праблема ў тым, што, знаходзячыся пад вартай, Кастусь не мог выканаць умовы гульні, якія маюць на ўвазе, што пераможца павінен з'явіцца па выйгрыш не пазней за 12 студзеня. Але жыццё часам падносіць дзіўныя сюрпрызы і дорыць проста неверагодны шанец змяніць свой лёс да лепшага. Пад самы Новы год маладога чалавека выпусцілі з-пад варты, замяніўшы меру стрымання падпіскай аб нявыездзе. Дзякуючы гэтаму Канстанцін змог падаць неабходныя дакументы і прыйсці па прыз асабіста.

- Я ў шоку ад такога прыза! - падзяліўся першымі ўражаннямі пераможца. - Цяпер трэба пастарацца неяк і кватэру выйграць. А ў будучыні хачу адкрыць свой бізнэс, стварыць сям'ю... А перш за ўсё - здаць на пасведчанне кіроўцы! - падзяліўся сваімі планамі Канстанцін Сіротка.

Дарэчы, гэта другі выпадак за ўсю гісторыю гульні, калі ўзнікае пытанне, каму павінен быць уручаны прыз. Падчас 6-га тура было абвешчана, што ўладальнікам Audi А4 стаў Павел Гурцікаў з п. Калодзішчы пад Менскам. Пазней высветлілася, што Павел - грамадзянін Расеі без дазволу на жыхарства ў Беларусі. На той момант гэта было абавязковай умовай удзелу ў гульні для замежнікаў. У выніку права на атрыманне аўтамабіля перайшло да гульца з рэзервовым кодам - Жане Пагасай з Баранавічаў.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках